Мітынгі Ціханоўскай робяцца падзеяй для гарадоў. Лукашэнка аб'яжджае вайсковыя часткі. Агляд асноўных выбарчых падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
На мітынг сабраліся некалькі тысяч чалавек.
Чарговы «Клюб рэдактараў» быў, як звычайна, прысьвечаны выкрываньню незалежных мэдыя і альтэрнатыўных кандыдатаў.
19 ліпеня кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская правяла агітацыйны пікет на плошчы Бангалор у Менску.
19 ліпеня апоўдні беларусы Штутграту правялі пікет салідарансьці ў цэнтры гораду з заклікам вызваліць палітвязьняў у Беларусі і правесьці свабодныя выбары.
Марыя Калесьнікава, Вераніка Цапкала і Сьвятлана Ціханоўская заклікалі прыходзіць на выбары 9 жніўня пасьля абеду і далучыцца да назіраньня за выбарамі.
Памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачавай сёньня выставілі абвінавачваньне. Паводле адваката, на якога спасылаецца партал TUT. by, яе падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Такую колькасьць затрыманых налічыў праваабарончы цэнтар «Вясна». Па іх інфармацыі, на цяперашні момант вядома пра затрыманьні ў Гомлі, Менску, Барысаве, Берасьці, Магілёве, Маладэчне і Мастах.
Віктар Бабарыка вельмі зьдзівіўся, што 200 тысяч подпісаў з 365 тысяч, сабраных за яго вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты, камісіі прызналі несапраўднымі. Пра гэта сказаў Tut.by адвакат Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі.
За вылучэньне ў кандыдаты на прэзыдэнцкую пасаду Сяргея Чэрачня ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі здалі каля 106 тысяч подпісаў, пацьвердзіў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар прэтэндэнта Алег Чумакоў.
Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, былы палітвязень, экс-намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў называе трох прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва нэафітамі, якія ўскалыхнулі грамадзтва, дае ацэнку свайму былому калегу Валеру Цапкалу.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава сустрэлася з актывістамі Лідзкага раёну 22 чэрвеня. Яна выказалася пра каранавірус, выбары, заклікі на плошчу і заявіла, што кіраўнік дзяржавы цэніць кожнае жыцьцё.
Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін знаходжаньня ў карцэры за павуціньне ў камэры, распавёў адвакат Віктар Мацкевіч.
Ці стануць сёлетнія выбары «аглушальнымі» і сцэнар, паводле якога Лукашэнка застанецца прэзыдэнтам, будзе зламаны? Хто падтрымлівае Лукашэнку, на чым грунтуецца гэтая падтрымка? За каго заўзеюць ці гуляюць на гэтых выбарах Захад і Расея?
Аляксандар Фурманаў зьвярнуўся да кіраўніка Беларусі з адкрытым лістом. Ягоны сына Зьмітра Фурманава, каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай па Горадзенскай вобласьці схапілі разам з крэслам з-за стала, дзе ён зьбіраў подпісы падчас пікету 29 траўня.
Людзі разумеюць, што ніякія прыгожыя праграмы рэформаў, ніякія геапалітычныя ўстаноўкі і разумныя праекты законаў ня маюць сэнсу, пакуль ня вырашана галоўнае пытаньне — «хто заўгодна, абы ня ён».
Два прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта Беларусі — Віктар Бабарыка і Валер Цапкала — падчас сваіх прэсавых канфэрэнцый зрабілі шэраг даволі спрэчных ці проста непраўдзівых выказваньняў. Праверылі тэзы, якія не адпавядаюць фактам.
Выданьне мусіць апублікаваць абвяржэньне матэрыялу «Сакратар участковай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасаваньня ў сваім кабінэце».
Пракуратура Заводзкага раёну Менску перанакіравала ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт заяву аб прымусе студэнтаў выкладчыцай БДЭУ Аксанай Аніскевіч галасаваць датэрмінова.
75% тэленавінаў перад выбарамі дэпутатаў — пра Лукашэнку. Гэта не наўпрост рэкамэндуюць мяняць, а проста адзначаюць. Парушэньнямі ня лічаць і гандаль, і канцэрты на ўчастках.
Лукашэнка расказаў пра размову аб выбарах у Палату прадстаўнікоў зь міністрамі замежных спраў Швэцыі — Ан Ліндэ і Фінляндыі — Пэка Хаавіста.
«Нашыя выбарчыя камісіі разгубіліся, разгубіліся выбарнікі. Гэта беларусы, яны ж безабаронныя перад нахабнікамі».
На станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» 22 лістапада мужчына кінуўся пад цягнік. Рух цягнікоў на першай («сіняй») лініі мэтро спынілі на 11 хвілін.
Назіральнікам СНД, ШАС і «саюзнай дзяржавы» ўсё спадабалася.
Рэйвы на пікетах, гарачыя спрэчкі з апанэнтамі, манстрацыя і паездка ў РУУС — так «Моладзевы блёк» правёў выбарчую кампанію. Пагаварылі з Аланай, Аляксеем, Данілам, Стасам і Мікітам, каб даведацца, адкуль яны такія ўзяліся, навошта ім палітыка і чаму яны ня зьехалі, як робяць іншыя маладыя беларусы.
Горадзенец Яўген (імя зьмененае) 17 лістапада галасаваў на ўчастку ў скурвэндыспанэры за кандыдатку Алену Шаламіцкую. Пазьней у пратаколе з участку галасаваньня ён убачыў, што за Шаламіцкую ніхто не прагаласаваў.
«Тое, што адбывалася на падліку галасоў, інакш як фарсам назваць нельга», — заявіла Надзея Гацак.
«Такія нерэальныя разыходжаньні выклікаюць чарговыя сур'ёзныя сумневы ў падліку галасоў. У любой эўрапейскай краіне нават адзін гэты факт выклікаў бы скандал, крымінальныя справы, перападлік і адмену вынікаў выбараў судовымі інстанцыямі».
Паводле лічбаў Цэнтрвыбаркаму, на сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны апазыцыйны кандыдат. Ці праўда, што ў палове папярэдніх скліканьняў Палаты прадстаўнікоў не было апазыцыі?
«Нашыя выбары з таннай гарэлкай у школах і інфэрнальнай самадзейнасьцю — гэта той атракцыён, на які варта сюды прыехаць разбэшчаным турыстам».
Крывашэеў раскрыў зьвесткі пра лекаваньне назіральніка, але ня ведаў перадгісторыі.
Выступаючы на выбарчым участку Аляксандар Лукашэнка выказаўся ў абарону чальцоў выбарчых камісіяў ад крытыкі «Вось яны сядзяць, працуюць. Яны ж за гэта грошай нават не атрымліваюць». Ці сапраўды чальцы выбарчых камісіяў за сваю працу не атрымліваюць грошай?
«Ідэальных выбарчых сыстэмаў не існуе», апраўдваецца Міністэрства замежных справаў Беларусі.
«З прычыны прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году вельмі важна, каб улады Беларусі неадкладна аднавілі працу па ажыцьцяўленьні ўсёабдымнай рэформы выбарчага заканадаўства».
Кандыдат з заклееным ротам як ілюстрацыя кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар уладаў? І чаму пасьля «выбараў» хацелася ў душ і пераапрануцца? Пра ўдзел у кампаніі шчыра расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Цяжка быць дырэктарам альбо завучам і не фальсыфікаваць што заўгодна кожны дзень з розных нагодаў. Проста таму, што так працуе сыстэма, і ня толькі выбарчая.
Учора ў Беларусі адбыліся парлямэнцкія выбары. Уначы ЦВК апублікавала сьпіс дэпутатаў абноўленай Палаты прадстаўнікоў. Гэтым разам у яе не ўвайшоў ніводзін прадстаўнік апазыцыі.
Міжнародныя назіральнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і БДІПЧ АБСЭ па выніках назіраньня прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам.
Палітычная кампанія пад назвай «выбары Палаты прадстаўнікоў» завяршылася, абнародаваны афіцыйныя вынікі, можна рабіць папярэднія высновы.
«Выбарнік падышоў да вурны, наляцеў назіральнік, выбарнік пайшоў. Няма факту. Няма ў чым разьбірацца».
Самыя ўплывовыя сусьветныя СМІ праігнаравалі парлямэнцкія выбары з Беларусі, не дасылаючы ў краіну сваіх рэпартэраў. Паведамленьні зь Беларусі мала чым адрозьніваюцца. Узгадваюцца шматлікія парушэньні і нядопуск да выбараў і ў парлямэнт апазыцыі.
У чытачоў Свабоды найбольшую папулярнасьць мелі публікацыі пра парушэньні і альтэрнатыўных кандыдатаў.
Апазыцыянэраў — нуль.
Актывісты Беларускага Хэльсінскага камітэту і цэнтру «Вясна» у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падсумавалі вынікі датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі зьявіліся папярэднія сьпісы выбраных дэпутаў Палаты прадстаўнікоў. Прадстаўнікоў апазыцыі сярод пераможцаў няма.
Давыдзька, Марзаюк, а мо і Дзьмітрыеў!
«Канечне, я абураны, — заявіў Маркелаў. — Мяркую, такая фальсыфікацыя, як у нас на ўчастку, ідзе паўсюль. Праблема, аднак, у тым, што мала людзей, гатовых гэта выкрываць і з гэтым нешта рабіць».
Рэкорд з 2004 году, але на выбарах Палаты трэцяга скліканьня называлі значна большую яўку.
Участковая камісія на ўчастку № 506 Старавіленскай выбарчай акругі № 105 пазбавіла акрэдытацыі назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Кірыла Гарошку.
Праз тры гадзіны інваліда адпусьцілі зь міліцыі. Ці будзе мець разьвіцьцё ягоная справа, пакуль невядома.
Загрузіць яшчэ