Былы палітычны актывіст Алег Мяцеліца пасьля Плошчы-2010 правёў больш за тры гады за межамі Беларусі. А пасьля вярнуўся на радзіму, каб уратаваць памяць пра вёску сваіх продкаў.
Паліна Кузьняцова займаецца ў жыцьці тым, што ёй падабаецца. Мастачка паводле адукацыі, яна самастойна навучылася ткаць, уласнаручна змайстравала кросны, а яе вырабы цяпер знаходзяць пакупнікоў па ўсім сьвеце.
Сям’я Гуляшовых зь вёскі Кароўчына, што ў Дрыбінскім раёне на Магілёўшчыне, адмаўляецца ад беларускага грамадзянства і просіць Аляксандра Лукашэнку даць ім магчымасьць жыць і працаваць на зямлі паводле ўласных перакананьняў.
Ніка Ракіціна 10 гадоў жыве «безь дзяржавы». У 2009 годзе яна разьвіталася з афіцыйнай працай, каб пісаць фэнтэзі. Выдала 7 кніг. «Рэалістычныя тэксты мне не цікавыя. Рэал — ён вакол, навошта пра яго яшчэ і пісаць». Але «рэал», не пакінуў яе без увагі. Улады абвясьцілі пісьменьніцу «дармаедкай».