Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніна Латвіі асудзілі на 6 гадоў калёніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усяго вядома пра 36 грамадзян замежных краін, якіх трымаюць у беларускіх вязьніцах з палітычных прычын.

У Менскім абласным судзе грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганіньша асудзілі на шэсьць гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК),
  • «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК)
  • і «заклікі да санкцыяў» (ч. 2 арт. 361 КК).

Судзьдзя Аляксандар Рыбакоў вынес вырак 19 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер, піша «Вясна». Сутнасьць абвінавачваньня невядомая, працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганіньша затрымалі ў жніўні 2024 году, яго пачалі судзіць у Менскім гарадзкім судзе 12 лістапада 2024 году.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў зьвесткі пра 36 грамадзян замежных краін, якіх трымаюць у беларускіх вязьніцах з палітычных прычын, у тым ліку чатырох грамадзян Латвіі.

Мяркуючы з прозьвішчаў і біяграфіяў, шмат палітвязьняў-іншаземцаў паходзяць зь Беларусі і маюць тут сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG