Гарадзенка Вераніка Гайдэль атрымала разьмеркаваньне ў прэстыжны праектны інстытут. Аднак празь некалькі год кінула дзяржаўную працу, а за ёй і некалькі прыватных фірмаў, і пачала працаваць на сябе. Цяпер яна зарабляе на жыцьцё керамічнымі гаршчэчкамі, глязураванымі кубкамі, гогалеўскімі насамі.