Каранавірус нібыта выявілі ў пэрсаналу Копыскай участковай лякарні, у якой у 1954 годзе нарадзіўся Аляксандар Лукашэнка. Аб праблемах установы Свабодзе расказалі жыхары мястэчка Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Галоўнага доктара лякарні шпіталізавалі з пнэўманіяй.
Дызайнэрка адкладае працу на ноч, каб удзень шыць камбінэзоны. Кіроўцы скідваюцца на рэсьпіратары і бахілы для «хуткай». Студэнтка паміж парамі і працай робіць з адходаў дыванок для дэзынфэкцыі.
Сьвецкіх людзей не пускаюць на богаслужбы ў манастыр Нараджэньня Багародзіцы ў Горадні. Лекары «хуткай» у ахоўным рыштунку прыяжджалі ў манастыр 29 красавіка. Свабода спрабавала разабрацца, што адбываецца ў праваслаўных манашак.
«Витебский трактир» адным зь першых у горадзе пачаў бясплатна карміць мэдыкаў. Прадуктамі і грашыма ініцыятыву падтрымліваюць пастаўнікі, буйныя гандлёвыя сеткі і проста гараджане.
Толькі раз на год можна законна наведаць могілкі ў чарнобыльскай зоне. Звычайна ў дні Радаўніцы зона ажывае. Сёньня тут надзіва ціха. Такой пабачылі Радаўніцу ў чарнобыльскай зоне Веткаўскага раёну карэспандэнты Свабоды.
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Брагінскі і Хойніцкі раёны найбольш пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Сёньня сюды даходзяць трывожныя чуткі пра новую заразу — каранавірус. Як да пандэміі ставяцца жыхары зоны адчужэньня, спраўдзілі карэспандэнты Свабоды.
Свабода наведала ў Магілёве пасёлак Грабянёва, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі цыганскай дыяспары, і пацікавілася, ці зьмяніла іхнае жыцьцё пандэмія каранавірусу.
Груз з гуманітарнай дапамогай — 50 тысяч літраў дэзынфікуючых сродкаў, 30 тысяч літраў антысэптычных сродкаў, 100 тысяч хірургічных масак ды іншыя рэчы, неабходныя ў барацьбе з распаўсюдам COVID-19 — прыбылі з Польшчы ў Беларусь.
Каб засьцерагчыся ад заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй, жыхары магілёўскага Спэцыяльнага дому для вэтэранаў, састарэлых і інвалідаў мусяць вучыцца жыць ва ўмовах самаізаляцыі. Свабода пацікавіліся, як яны ўспрымаюць новыя абмежаваньні.
Усе аддзяленьні раённай лякарні запоўненыя хворымі на COVID-19 і пнэўманію. Успышка ў раёне настолькі моцная, што хворых развозяць у іншыя раёны. У найбліжэйшыя дні ў Стоўпцах чакаюць дапамогі мэдыкаў зь Менску.
Праз эпідэмію каранавірусу на дарогах паміж Лунінцам і Пінскам выстаўленыя патрулі міліцыі. На кожным ёсьць таксама супрацоўнік цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі. Ён мерае тэмпэратуру кіроўцаў і пасажыраў і правярае, ці няма гэтых людзей у сьпісе тых, хто мусіць знаходзіцца ў самаізаляцыі.
Нягледзячы на заклікі сустракаць Вялікдзень дома, многія вернікі наведалі касьцёлы ў вялікую суботу, каб традыцыйна асьвяціць ваду і ежу. Вось што адбывалася ў касьцёле Найсьвяцейшай Дзевы Мары і касьцёле Сымона і Алены.
Ксяндзы з усёй Горадзенскай дыяцэзіі сабраліся ў Фарным касьцёле ў Горадні на адмысловай імшы Вялікага чацьвярга перад Вялікаднем.
Вернікі ўдзельнічаюць у богаслужэньні праз інтэрнэт, а гандляры ўпрыгожаных галінак страчваюць заробак, дзеля якога працавалі цэлы год. Як Горадня адзначае Вербную нядзелю ва ўмовах пандэміі — у рэпартажы Свабоды.
У сярэднім кожны чацьвёрты перастаў наведваць спартовыя заняткі ў беларускіх фітнэс-цэнтрах. Найперш гэта дзеці і пэнсіянэры. Астатнія займаюцца бяз масак і з доступам да антысэптыкаў. Некаторыя студыі пераходзяць у онлайн.
Віцебск закрыты, навокал выставілі блёк-пасты, а шпіталі перапоўненыя хворымі на COVID-19. Такія навіны прыходзілі апошнімі днямі зь Віцебску. Свабода зьезьдзіла ў горад, каб на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца.
У трох жыхароў Лельчыцкага раёну пацьвердзілі каранавірус. Карэспандэнты Свабоды назіралі за жыцьцём палескай вёскі Ліпляны, дзе выявілі COVID-19, і райцэнтру Лельчыцы — адкуль забралі аўтобус «кантактных».
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Новых Доктаравічах, няма дагэтуль.
Прычына — падазрэньне на хваробу ў адной з настаўніц Доктаравіцкай сярэдняй школы. Яе шпіталізавалі больш за два тыдні таму.
Расея закрыла свае межы. Пад закрыцьцё трапіў і сухапутны ўчастак беларуска-расейскай мяжы. Свабода пабывала на адной з самых ажыўленых транзытных трасаў Магілёўшчыны Р-43, якая вядзе зь беларускага Крычава ў расейскі Рослаў.
На сёньня вышэйшая ліга Беларусі па футболе — найлепшы турнір на плянэце. Акрамя Сінявокай, у футбол гуляюць толькі ў Нікарагуа.
Жыхары Паплавоў непадалёк ад Асіповічаў кажуць, што эвакуацыя адбылася ўпершыню за ўвесь час існаваньня палігону.
Расея закрыла сваю мяжу зь Беларусьсю 18 сакавіка ў сувязі з пашырэньнем пандэміі каранавірусу. Аднак Свабода адшукала незакрыты ўчастак на трасе Р-70, якая вядзе зь беларускага райцэнтру Горкі да расейскага Смаленску, ды пагутарыла з жыхарамі памежжа.
Інструкцый ад кіраўніцтва не было. Гомельскія таксісты самі ўзброіліся антысэптыкамі і антыбактэрыяльнымі сурвэткамі. Праціраюць рукі пасьля прыёму купюр ад пасажыраў, ручкі аўта, праветрываюць салён.
Свабода вырашыла праверыць, ці ахвотна бацькі адпраўляюць дзяцей у школы, дзе так і не ўвялі карантын.
Кармянскі раён займае апошнія радкі ў статыстыцы дабрабыту. Ён найбяднейшы ў Гомельскай вобласьці. Другі паводле беднасьці ў краіне. «Гэта дно», «пэрспэктываў няма», «лепш ня будзе». — так кажуць пра сваю малую радзіму тутэйшыя.
Апоўначы 18 сакавіка супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расеі пачалі разварочваць легкавікі, якія ехалі ў расейскі бок Расеі. Рух людзей забаронены.
Фотарэпартаж Свабоды зь беларуска-расейскай мяжы ў ноч яе закрыцьця з 17 на 18 сакавіка на памежным пункце трасы Берасьце — Менск — Масква.
Усе, каго мы сустрэлі, ведалі пра выпадак каранавірусу ў Горадні і запэўнівалі, што мыюць рукі. Чалавека ў чорнай масцы сустрэлі толькі аднойчы, але юнак патлумачыў, што маска не ад вірусаў.
Прагаласаваць на першых у гісторыі Гарадка палітычных праймэрыз прыйшлі 8 чалавек.
У мястэчку Сьмілавічах за 40 км ад Менску ёсьць адзіная ў Беларусі фабрыка валёнкаў. За апошнія 10 год тут сталі вырабляць утрая меней валёнкаў, бо зімы сталі цёплыя. Як выглядае рэдкая вытворчасьць і што робяць на фабрыцы, каб захаваць адзінае на ўсё мястэчка прадпрыемства, даведалася Свабода.
У свой час шматкватэрныя дамы ў вёсках сьпешна будавалі для работнікаў саўгасаў. З выгодаў — пячное ацяпленьне і электрычнасьць. Празь дзясяткі гадоў цагляныя будынкі прамярзаюць і разбураюцца. Свабода наведала дзьве вёскі пад Віцебскам і паслухала, на што скардзяцца жыхары шматкватэрных дамоў.
Бабруйчанін Міхаіл Самборскі ў 2016 годзе прыехаў зь сямʼёй у Беларусь з Расеі. Ён расказаў Свабодзе, чаму вярнуўся на радзіму продкаў, як яго сямʼя апынулася ў Расеі, а таксама пра чаканьні і рэаліі беларускага жыцьця.
Апошнія два гады беларускія ўлады дэманструюць амбіцыю стаць марской дзяржавай. Паспрыяць гэтаму мае рачны порт, які плянуюць пабудаваць у самым паўднёвым пункце Беларусі — вёсцы Ніжнія Жары. Аднак і многія жыхары, і эколягі выказваюцца супраць будаўнічых плянаў. Свабода даведалася, чаму.
Зранку 28 лютага стала вядома, што ў студэнта БНТУ з Ірану выявілі COVID-19 — гэта першы выпадак новага каранавірусу ў Беларусі. Хворага і асобаў, якія зь ім кантактавалі, зьмясьцілі ў закрытыя боксы Менскай інфэкцыйнай лякарні. Сама лякарня цяпер на карантыне.
Свабода пабывала ў адзінай беларускай гімназіі за межамі Беларусі. Гімн гімназістаў — «Гуляць дык гуляць!»
Прыватны дом Веслава Меданоўскага на завулку Вільямса, 13 у Менску трапіў пад знос дзеля будоўлі комплексу «Minsk World», якую вядзе кампанія сэрбскіх мільянэраў Карычаў Dana Holdings. Аднак высяляцца гаспадар не зьбіраецца, бо Менгарвыканкам не дае ўчастка для будаўніцтва новага дома ў Менску.
На міжнародную канфэрэнцыю з нагоды стагодзьдзя легендарнага мастацкага авангарднага аб’яднаньня УНОВІС у Віцебск прыехалі нашчадкі сусьветна вядомых мастакоў: праўнучка Эля Лісіцкага і стрыечныя ўнукі Казімера Малевіча.
Ніна Дабравольская 17 год таму заснавала першую ў Гомлі краму адзеньня для людзей «plus-size». Цяпер яна займаецца тайскім масажам. «Гэта не фізкультура — філязофія. Гэта ўзаемадзеяньне з Богам праз чалавека», — кажа Ніна.
У Беларусі, падобна, затрымалі кіраўнікоў усіх буйных цукровых прадпрыемстваў. Чарговы дзень на працы адсутнічаў дырэктар Скідзельскага цукровага камбінату Дзьмітры Ягораў. Што гавораць у горадзе?
Сваяк дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча Ўладзімер Крыштаповіч таксама «ў адпачынку».
У 1937 годзе сяміклясьнік з Крычаўскага раёну Ягор Калбееў даслаў у газэту «Звязда» свой верш «Песьня мужыка», у якім заклікаў сялян «да вызваленьня шляхам барацьбы». Пабывалі ў ягонай вёсцы праз 83 гады і знайшлі людзей, якія ведалі паэта-пачаткоўца.
У ваўкавыскай сярэдняй школе № 8 па-польску вучацца 287 дзяцей, некаторыя настаўнікі зарабляюць да 1000 рублёў, ёсьць Музэй лесу, і ўжо ў 4-й клясе ўсе вучні ўмеюць танцаваць палянэз. Свабода наведала «польскую» школу і расказвае, як там вучыцца.
Жарты пра дзіцячыя траўмы, месячныя, мастурбацыю і крыху пра мужчын на першым беларускім жаночым стэндапе сабралі ў Менску поўную залю.
Павал Кендысь сем гадоў працуе настаўнікам у невялікай вясковай школе і ніколі ня меў клопатаў з раённым начальствам. Пакуль тое не надумала аб’яднаць ягоную школу з суседняй.
Ад 3% да 7% беларускіх вучняў здольныя ўжываць веды на практыцы. Экспэрты абмеркавалі: што ня так зь беларускай адукацыяй?
Сям’я гарадзенцаў Герасюкоў пячэ на Раство традыцыйныя горадзенскія пернікі ўжо тры гады. Мёд і спэцыі — бязь іх пернік ня пернік. Іншыя сакрэты каляднай стравы ад Тацяны Касатай-Герасюк — у гэтай публікацыі Свабоды.
Максім Аўрамчыкаў — маленькі чалавек у літаральным сэнсе. Ён марыць стаць добрым бацькам, здаць на правы, адкрыць кавярню і натхняць, як сусьветна вядомы прапаведнік Нік Вуйчыч. Беларус ростам 130 сантымэтраў расказаў Свабодзе, як ідзе да сваіх мараў.
Да Новага году Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусьціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Адмысловыя малюнкі ілюструюць 13 беларускіх прыказак.
Загрузіць яшчэ