Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў — не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі.
Вольга Аполька нарадзілася на Палесьсі. Цяпер яна жыве за 17,5 тысячы кілямэтраў — у Новай Зэляндыі — і напісала кнігу на палескай гаворцы.
Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае тут, як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай?
Атрыманьне другога грамадзянства, якое не супярэчыць заканадаўству Беларусі, часам патрабуе вялікіх фінансавых рэсурсаў.
У выніку агрэсіі Расеі супраць Украіны Паўночнаатлянтычны альянс умацаваў сваю ролю і місію ў сыстэме міжнародных адносінаў, зь якімі ня мог канчаткова вызначыцца цягам апошняй чвэрці стагодзьдзя.
Сёлета Хаім Суцін за месяц ператварыўся з «рускага» ў «народжанага ў Беларусі». Гэта адбылося ў амэрыканскім музэі. Свабода даведалася, як ідзе кампанія за зьмену подпісаў пад творамі мастакоў беларускага паходжаньня ў сьвеце.
Перасьлед з боку беларускіх уладаў прарасейскай актывісткі Эльвіры Мірсалімавай выявіў праблему, якая стала вынікам афіцыйнага курсу існага рэжыму на ўсё шчыльнейшую інтэграцыю з Расеяй.
Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай?
Ня менш за 260 кіраўнікоў гаспадарак пакаралі за няспраўную тэхніку, прызначаную для мабілізацыі.
«Не люблю гаварыць пра хваробу і хачу, каб мяне запомнілі не празь яе, а праз мае беларускія праекты». Так кажа беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Воля Дземка з амэрыканскага Сіетлу, калі я прапаную ёй інтэрвію.
З словаў экспэрткі, пакуль няма ніводнага выпадку, калі б замежная кампанія змагла адсудзіць ад уладаў Беларусі сваю сканфіскаваную маёмасьць.
Чым можа быць заклапочаны дыктатар на схіле веку, пасьля 30 гадоў аднаасобнай улады, усьведамляючы, што адведзены яму гісторыяй час няўмольна скарачаецца і набліжаецца да фіналу?
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады?
Жыхарка Барысава Аксана Хіневіч пасьля ператрусу ў межах справы INeedHelpBY уцякла зь Беларусі. Ужо пасьля гэтага яе дыстанцыйна судзілі праз інтэрнэт.
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка надзвычай часта стаў гаварыць пра зьмену кадраў як умову захаваньня і ўмацаваньня створанай ім сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сыстэмы. Бачна, што гэтая тэма яго моцна хвалюе.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc эканамістка Анастасія Лузгіна апавядае пра асноўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі і аналізуе ўплыў на гаспадарчае разьвіцьцё Беларусі вайны і санкцыяў.
Сьвет павінен быць больш рашучым, дамагаючыся вызваленьня беларускіх палітвязьняў, заявіла Ціханоўская; паводле яе, мала словаў салідарнасьці, павінны працаваць мэханізмы, якія ёсьць у дэмакратычным сьвеце.
З нагоды дня 8 сакавіка пагаварылі з актывісткай беларускага фэміністычнага руху літаратаркай Тоні Лашдэн — пра фэмінісцкую літаратуру, салідарнасьць і адстойваньне правоў жанчын.
Хваля публікацыяў з апісаньнем уласнага досьведу выпадкаў гвалту пачалася пасьля забойства беларускі Лізаветы ў Варшаве. Аўтаркі такіх допісаў сутыкнуліся ня толькі з падтрымкай.
Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі варшаўскага маршу ў памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў цэнтры Варшавы — у рэпартажы Свабоды.
У 2020 годзе Аляксандар Ягораў хваліў фільм Дудзя пра амэрыканскую Крэмніевую даліну і казаў, што гэта пра месца, «дзе людзей вучаць быць такімі, якім я сябе бачу».
Ад пачатку ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну рэгулярна зьяўляюцца паведамленьні пра беларусаў, якія бралі ўдзел у антываеннай барацьбе ў Расеі.
Расейскія СМІ паведамілі пра гібель беларуса Мікалая Аляксеева ў Расеі, яго нібыта застрэлілі супрацоўнікі ФСБ. Вось, што расказваюць пра яго і ягоную сям’ю знаёмыя.
Правілы нагляду за тымі, хто вызваліўся з месцаў зьняволеньня, апісаныя ў адпаведных законах. На практыцы іх часта парушаюць.
Менск мяняе свой вонкавы выгляд, зьнікаюць вядомыя кожнаму зь дзяцінства вулічныя шыльды і «візытоўкі».
Расказваем пра сям’ю палітыка Аляксандра Мілінкевіча, якая зазнае рэпрэсіі некалькі пакаленьняў запар. Маёмасьць у іх пачалі забіраць яшчэ пасьля паўстаньня Каліноўскага.
Сьмерць 25-гадовай беларускі Лізаветы атрымала вялікі розгалас у Польшчы. У імя загінулай яе суайчыньнікі разам з польскімі і ўкраінскімі фэмактывісткамі зладзілі ў цэнтры Варшавы марш, да якога далучыліся звыш тысячы чалавек.
У Варшаве адбываецца марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства».
10 гадоў таму там сядзеў будучы нобэлеўскі ляўрэат ад Беларусі, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Цяпер ён адбывае новае пакараньне ў Горках.
Палітоляг Алесь Казак, выкладчык паліталёгіі ў Гданьскім унівэрсытэце, аналізуе тэндэнцыю мілітарызацыі розных бакоў жыцьця ў Беларусі, апавядае пра ідэю-фікс Лукашэнкі і разважае, ці можа Беларусь застацца ўбаку ў выпадку вялікай рэгіянальнай вайны.
Рэпрэсіі з палітычных матываў закранаюць ня толькі шараговых беларусаў. Расказваем пра некалькі сьвежых выпадкаў.
Беларускім саюзам жанчын кіруюць у асноўным былыя настаўніцы, якія пайшлі ў чыноўніцы. Расказваем, што пра іх вядома.
Беларусы расказалі свае гісторыі разьвітаньня з блізкімі, якія памерлі за мяжой: ад камунікацыі з роднымі да збору грошай.
Самая відавочная перавага ўступленьня Швэцыі ў NATO ў тым, што Балтыйскае мора стане чымсьці накшталт «возера NATO».
У Слоніме расейскаму інвэстару прадалі сынагогу 1642 году. Цана — 42 рублі. Гэта ўжо другі інвэстар, які набывае помнік. Расказваем, як дзяржава перш прадае такія помнікі, а пасьля іх зноў вяртаюць на аўкцыён.
У Гомельскім абласным судзе ідзе працэс за шпіянаж над грамадзянкай Украіны Натальляй Захаранкай. У СМІ яе называюць «валянтэркай», якая ратавала ўкраінцаў зь Беларусі.
Былы палітвязень Леанід Судаленка адбыў тэрмін пакараньня за праваабарончую дзейнасьць і выехаў зь Беларусі.
Вайсковы камісар Віцебскай вобласьці вядзе папулярны тык-ток. «Палкоўнік жартуе — належыць сьмяяцца», — так падпісаны яго акаўнт.
З падачы беларускага мастака Ўладзіслава Бохана расейскія настаўнікі віншавалі Пуціна партрэтамі Сьцяпана Бандэры, а яго самога ўспрымалі даверанай асобай кіраўніка Крамля. Распыталі Ўладзіслава Бохана пра падрабязнасьці.
У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press пабачыла сьвет кніга паэткі і перакладчыцы Ганны Комар «Калі я выйду на волю». Гэта дакумэнтальная проза пра турэмны досьвед аўтаркі ў 2020 годзе, дапоўненая гісторыямі іншых беларускіх зьняволеных.
3 сакавіка 1944 году, 80 гадоў таму, у Вільні ва ўласнай кватэры на вуліцы Ясінскага быў забіты беларускі драматург, пісьменьнік, артыст, тэатральны рэжысэр, тэатразнаўца, рэдактар і выдавец, грамадзкі дзяяч Францішак Аляхновіч.
Пагаварылі з гомельскай прадпрымальніцай, у якой у 2020-м «адціснулі» буйны сямейны бізнэс, і даведаліся сакрэты самых смачных дранікаў.
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году? На якіх умовах пасьпяховыя бізнэсоўцы маглі б дапамагаць палітыкам? Якая мэта Беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне?
З 1 сакавіка Літва закрыла памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Расказваем, што вядома пра сытуацыю на мяжы.
Апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр у калёніі 16 лютага. На яго пахаваньне, якое адбылося 1 сакавіка ў Маскве, прыйшлі тысячы людзей, нягледзячы на вялікую колькасьць сілавікоў па ўсім горадзе.
Нядаўна ўрад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Такім чынам, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму?
Загрузіць яшчэ