Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў таму забілі Рамана Скірмунта


Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

Дзень у гісторыі

1571 — Бітва пры Лепанта паміж флётамі Сьвятой Лігі і Асманскай імпэрыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысьціянскага флёту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.

1897 — у Вільні быў створаны «Бунд», Агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгода пасьля яго стварэньня ў Менску пры садзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткай.

1977 — была ўхваленая апошняя (г. зв. брэжнеўская) Канстытуцыя СССР.

2001 — пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.

2002 — камітэт адукацыі, навукіі культуры Сейму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.

Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч

У гэты дзень нарадзіліся

1765Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

Бюст Міхала Казімера Агінскага ў Слоніме
Бюст Міхала Казімера Агінскага ў Слоніме

1788Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе. Апроч гэтага слоўніка, Насовіч выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.

1885Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Нільс Бор (зьлева) і Леў Ландаў
Нільс Бор (зьлева) і Леў Ландаў

1918 Ізраіль Басаў, беларускі жывапісец і графік.

1931Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1932Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік. Сярод найбольш вядомых твораў — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».

1952Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт Расеі.

У памяці

1849Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, вядучая постаць амэрыканскага рамантызму, адзін з пачынальнікаў дэтэктыўнага жанру.

Эдгар По, партрэт.
Эдгар По, партрэт.

1939Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзеяч.

Скірмунт (1868–1939) быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы. У 1918-м Скірмунт спрабаваў сфармаваць урад БНР і кааліцыйны кабінэт міністраў.

2006 Ганна Паліткоўская, расейская журналістка (забітая).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG