Новае дасьледаваньне, заснаванае на аглядзе вынікаў папярэдніх дасьледаваньняў, зноў паказвае на сувязь чырвонага і апрацаванага мяса з дыябэтам 2 тыпу. Пра гэта інфармуе The New York Times.
«Занзібар» — так называецца новая кніга Сяргея Дубаўца, якая пабачыла сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».
Архіўныя фатаздымкі паказваюць ўнутраную працу NATO і публічную дэманстрацыю сілы з моманту пачатку дзейнасьці ўстаноўчай дамовы вайсковага альянсу 24 жніўня 1949 году.
«Ва ўсім вінаваты Захад», унівэрсальная формула савецкай прапаганды, зноў запатрабаваная ў постсавецкіх дыктатурах, якія разьвязалі і вядуць захопніцкую вайну.
Афганістан, Чарнобыль, рэпрэсіі 1937 году, «Талака», «Тутэйшыя». Пагаварылі з журналістамі і рэдактарамі пра тое, якія дзяржаўныя таямніцы насамрэч абараняў Галоўліт.
Прызначэньне Камалы Гарыс кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША завяршыла неймаверны месяц для 59-гадовага палітыка.
На папулярнага коміка заводзяць крымінальную справу, сацсеткі стэндапэраў і нават анімацыйнае шоў прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, КВЗ здымаюць з этэру. Паспрабавалі разабрацца, чаму.
Выпадкі, калі беларусы траплялі ў працоўнае рабства ў Расеі, здараліся і здараюцца рэгулярна. Пасьля 2020 году і масавай эміграцыі беларусаў у Эўразьвяз падобныя навіны пачалі часьцей прыходзіць і з краінаў Эўропы.
Шматтысячная вымушаная эміграцыя беларускага грамадзкага актыву — гэта ня толькі траўма і праблемы абжываньня на новым месцы. Гэта яшчэ і вялікі патэнцыял у справе руху да пазытыўнах пераменаў у самой Беларусі.
Праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» адвакат Міхаіл Кірылюк настойвае, што толькі рашучасьць і павелічэньне ставак можа прывесьці да выніку ў барацьбе з рэжымам, і заяўляе, што дэмакратычным сілам, магчыма, варта прайсьці этап падзелу.
Чыноўнікі абяцалі сёлета 9 мільёнаў тонаў збожжа, але сабралі толькі 6,5 мільёна. У значна меншай Літве чакаюць 7 мільёнаў.
Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыё — і ўсе Натальлі, тры грацыі, — Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч.
Што штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існуючых?
Зь ліпеня дамы для састарэлых і людзей з інваліднасьцю пачалі называцца ў Беларусі сацыяльнымі пансіянатамі. Былы пастаялец такога месца расказаў Свабодзе пра свой досьвед.
Журналіста Свабоды затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць праз абмен? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае рэжым расейскі? Ці дапамагае палітвязьню за кратамі Нобэлеўская прэмія?
Беларускі палітоляг Пётра Рудкоўскі разважае, якая стратэгія — на эскаляцыю ці на саступкі рэжыму — можа быць больш эфэктыўнай, адзначае неабходнасьць згуртаванасьці дэмакратычных сілаў і аналізуе, якая стратэгія ў барацьбе супраць аўтарытарных рэжымаў гістарычна часьцей прыводзіла да посьпеху.
Пры наяўнасьці базаў дадзеных ў актывістаў раз-пораз у СМІ зьяўляецца асабістая інфармацыя пра сілавікоў, чыноўнікаў ды проста звычайных людзей. Калі гэта мае сэнс, а калі — не.
Эўразьвяз забараніў увоз у Беларусь тавараў сэканд-хэнд. Беларускія ўлады заявілі, што рады гэтаму, і прагназуюць разьвіцьцё айчыннай лёгкай прамысловасьці. Але што пра гэта думаюць беларусы?
Суразмоўцы расказваюць пра бідэ ў жаночых камэрах, татальнае відэаназіраньне і сучасны спартовы комплекс. А таксама пра недаробкі і няхватку супрацоўнікаў.
Галоўны мэсыдж, які Лукашэнка імкнуўся данесьці да Крамля і расейскай эліты, дзеля чаго і было арганізаванае інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Россия», наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расеі — вайна супраць гэтых зьвяроў… Стаім плечы ў плечы… Мы не дазволім рускім у сьпіну страляць».
Нямецкі перакладчык Томас Вайлер атрымаў прэмію П.Цэляна за перастварэньне рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Пагаварылі з аўтарам аб прычынах малой цікавасьці ў Нямеччыне да беларускай літаратуры, стэрэатыпы ўспрыманьня беларускіх пісьменьнікаў на Захадзе ды творчасьць ва ўмовах дыктатуры.
The Washington Post сабрала меркаваньні экспэртаў пра тое, што трэба ведаць аб сьпёцы і яе ўплыве на мігрэнь і іншыя галаўныя болі.
Яшчэ нядаўна Лукашэнка пагражаў, што кожнаму, хто ўчыніць замах хоць на пядзю тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, «мала не падасца». Сёньня ўкраінская армія займае ўжо каля тысячы квадратных кілямэтраў расейскіх земляў. Што з рэалізацыяй пагрозаў?
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе, як беларускія ўлады рэагуюць на ўкраінскі наступ у Курскай вобласьці.
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
Антыўтапічная будучыня, у якой зграі дронаў-забойцаў палююць на людзей, набліжаецца, але цалкам аўтаномныя дроны са штучным інтэлектам застаюцца няўлоўнай тэхналёгіяй, прынамсі на палях бітваў ва Ўкраіне, піша Эймас Чапл, журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Счабода.
Існуе відавочная супярэчнасьць, якая спараджае ў дэмакратычных сілах і ў грамадзтве спрэчкі, канфлікты і абвінавачаньні ў «бестэрміновай дыктатуры Ціханоўскай».
16 жніўня 2020 году адбыўся самы масавы мірны марш за ўсю гісторыю Беларусі. Падзея ахапіла ўсе гарады, мястэчкі і нават некаторыя вёскі.
У чэрвені Ўкраіна дамаглася вызваленьня пяці сваіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. Паводле амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма, за кратамі застаюцца яшчэ 8 грамадзян Украіны.
Чаму вынікі ўкраінскага наступу на Куршчыну важныя для беларусаў? Што вядома пра ўдзел у ім беларусаў, якія ваюць у розных падразьдзяленьнях УСУ? Адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Наколькі рэальныя такія пляны і што такі сцэнар можа даць Лукашэнку?
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч распавядае пра дзейнасьць студэнцкіх незалежных арганізацыяў у пачатку 1990-х.
Сёлета ў Беларусі — падвышаны попыт на жыльлё. Спыталі ў рыэлтараў і эканамістаў, чаму гэта адбываецца і колькі можа працягвацца.
Хто і як у рэальнасьці кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году? Які быў плян штабу? Ці існуюць межы палітычнага лідэрства? Ці можа NEXTA паўтарыць досьвед 2020 году?
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч
Расказваем пра журналіста, за вызваленьне якога ўлады Польшчы гатовыя адкрыць памежны пераход у Баброўніках.
Беларуская дзяржава пачала адбіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх рэсурсаў» яшчэ ў 2023 годзе. Глядзім, да чаго гэта прывяло і што цяпер з папулярнымі некалі парталамі.
Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку і дзеяньні Лукашэнкі? Што прымушае яго рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі і ў той жа час не заўважаць «шахеды» з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі?
Паспрабавалі паглядзець на Алімпіяду ў Парыжы з гледзішча гендэру і гендэрных стэрэатыпаў разам з гендэрнай дасьледніцай і сацыялягіняй Аленай Агарэлышавай. Экспэртка праааналізавала самыя гучныя выклікі Алімпіяды і вынікамі падзяліліся са Свабодай.
У жніўні 2020-га быў паранены гумовай куляй, у 19 гадоў атрымаў 3 гады. За кратамі ажаніўся. Расказваем гісторыю былога вязьня, які зусім не цікавіўся палітыкай.
У Нарвэгіі выходзіць празаічная кніга паэткі Юлі Цімафеевай «Менскі дзёньнік». У ёй апісаныя падзеі ў Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020-м і працягваюцца да сёньня. Гэта ўжо шосты пераклад кнігі на замежныя мовы.
Сёлетнія гульні запомняцца ня толькі адсутнасьцю расейскай і беларускай нацыянальных зборных, але і шэрагам спартовых і каляспартовых гісторыяў. Расказваем пра некаторыя зь іх.
Пытаньне віны і адказнасьці за паразу 2020 году многім падаецца нясвоечасовым і недарэчным. Але, не асэнсаваўшы яго, беларусы асуджаныя на паўтарэньне драмы, якой магло ня быць.
Новыя беларускія кліпы, канал пра затрымкі аўтобусаў, сэзон брусьніцаў і журавінаў. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Беларусы гавораць збольшага па-расейску. Але ці робіць гэта іх шчасьлівымі.
У жніўні 2020 году сусьветныя мэдыя публікавалі фота менчука, які ідзе па горадзе ў счэпцы зь сілавіком, а пасьля стаіць перад шэрагам амапаўцаў. Расказваем, як цяпер жыве Максім.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказвае на папрокі і прэтэнзіі на адрас каманды Ціханоўскай, разважае, чаму дагэтуль не ўдаецца вызваліць палітвязьняў, і адказвае на пытаньне, у чым сёньня павінна палягаць агульная стратэгія дэмакратычных сілаў.
Загрузіць яшчэ