Бітву пад Монтэ-Касіна называюць самай крывавай сярод бітваў заходніх хаўрусьнікаў зь нямецкім вэрмахтам. Монтэ-Касіна — гэта мястэчка паміж Рымам і Нэапалем, за 120 км ад італьянскай сталіцы, побач зь якім на скалістай гары знаходзіцца адзін з найстарэйшых у Эўропе кляштараў.
Лукашэнка выехаў з візытам у Азэрбайджан, а таксама наведаў Нагорны Карабах. Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы супраць беларусаў за ўдзел у акцыях за мяжой. Праводзяцца ператрусы, арыштоўваюць маёмасьць беларусаў.
У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
10 траўня акцыі EPAM патаньнелі да 181,9 даляра за штуку. Гэта антырэкорд за некалькі гадоў.
Палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка аналізуе кампанію выбараў у Каардынацыйную раду.
21 траўня ў сьвеце чарговы раз адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
У Кацярыны, якая з палітычных прычын пакінула Беларусь з чацьвярымі дзецьмі, здарылася бяда. Яе 20-гадовай дачцэ Дашы патрэбна тэрміновая апэрацыя для выдаленьня пухліны. Расказваем гісторыю сям’і.
Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія зараз жывуць за мяжой і бралі там удзел у акцыях пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Ці адчувае сябе свабодным палітвязень пасьля таго, як адседзеў увесь тэрмін? Чаму вялікая частка былых палітвязьняў пасьля адбыцьця тэрміну пакідае Беларусь? Ехаць ці заставацца? Чаму абодва выбары дрэнныя? Пра гэта апошняя частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ».
Як Беларуская служба Радыё Свабода скарысталася «вакном магчымасьцяў» на мяжы 80–90-х гадоў ХХ стагодзьдзя? Якімі бачыла беларуская эміграцыя на працягу савецкіх дзесяцігодзьдзяў шляхі пераменаў у Беларусі? Навошта ЗША Радыё Свабода?
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў этэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў.
Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», які гэтымі днямі прэзэнтуюць у розных гарадах блізкага замежжа, наводзіць на думкі пра адметнасьці сучаснага кніжнага рынку і канчатковае разьвітаньне з савецкімі літаратурнымі стэрэатыпамі.
Дызайн ад валянтэраў і мэрч за свае грошы. Распыталі арганізатараў і ўдзельнікаў выбараў новага складу КР пра фінансавыя выдаткі на кампанію.
З 2020 году беларускія ўлады папулярызавалі яшчэ адзін спосаб ціску на крытыкаў рэжыму — іх пазбаўляюць бацькоўскіх правоў або пагражаюць адабраць дзяцей.
14 траўня ў Грузіі прынялі «закон аб іншаземных агентах». Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі, што на тбіліскіх акцыях сілавікі нашмат больш лагодныя, чым у Беларусі.
Сёмы, апошні эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.
20 траўня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы за «здраду дзяржаве». Абвінавачаных пяцёра, трое зь іх — бацька, маці і сын Прохаравы. Расказваем, што вядома пра ўсіх фігурантаў.
Галоўнымі тэмамі літоўскіх перадвыбарных дыскусій былі ўнутрыпалітычныя праблемы. Тым ня менш беларуская тэма прыкметна прысутнічала як у палітычным жыцьці Літвы ўвогуле, так і ў выбарчай кампаніі. Можна меркаваць, яе палітычная вага будзе толькі нарастаць.
20 траўня споўніцца 70 гадоў ад выхаду ў этэр першай беларускамоўнай перадачы Радыё Свабода (тады — Радыё Вызваленьне). З нагоды юбілею мы пагутарылі зь Вячкам Станкевічам — дырэктарам Беларускай службы Радыё ў пэрыяд найвялікшых надзеяў і расчараваньняў беларускіх дэмакратаў.
Трое сваякоў актывістаў, якія вымушана выехалі зь Беларусі за мяжу, расказалі Свабодзе, наколькі ім страшна далей заставацца на радзіме і што іх хвалюе найбольш, калі рэпрэсаваных блізкіх ужо няма ў краіне
Дрэнны пах ад ног і абутку шмат каму ўскладняе жыцьцё. На думку экспэртаў, у гэтым, хутчэй за ўсё, вінаватая сумесь бактэрый і поту. Шмат хто з нас ня ведае, як з гэтым змагацца. Тым часам нават невялікія зьмены могуць дапамагчы пазбавіцца ад такіх праблем.
У любой вайне непазьбежна надыходзіць момант, калі ворагам даводзіцца сесьці за стол перамоваў. Выглядае на тое, што такі момант набліжаецца і ў расейска-ўкраінскім канфлікце.
7 траўня беларускія прапагандысты падманам запісалі інтэрвію з кандыдатам у прэзыдэнты Літвы Гедрымасам Яглінскасам. Паглядзелі, каго і як са сваіх герояў яны падманвалі раней.
Як паведаміў у сваіх сацсетках Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай(Бахвалавай), палітзьняволеная пры канцы красавіка перахварэла за кратамі на пнэўманію.
Палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе асаблівасьці выбараў у Каардынацыйную раду, прагназуе, як могуць скласьціся адносіны паміж КР і офісам Ціханоўскай, і перасьцерагае, каб Рада ня стала месцам для высьвятленьня адносінаў.
Пагаварылі з заснавальнікам фонду BySol Андрэем Стрыжаком пра дапамогу для самых малых беларусаў, якія пацярпелі ад дыктатуры.
Колькасьць адвакатаў у Беларусі з 2020-га скарацілася на чвэрць. Больш за сотню зь іх пазбавілі ліцэнзій і права на прафэсію. Адвакатаў саджаюць у турмы на 6–10 гадоў і запалохваюць.
Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршавалі ўдзельнікі ўварваньня ва Ўкраіну. Прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк». Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Адказвае гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Кіраўнік дзяржавы рэгулярна загадвае навесьці парадак на дарогах. Чыноўнікі рэгулярна абяцаюць выканаць распараджэньні. А беларусы толькі сёлета пакінулі пяць тысяч скаргаў на стан дарог.
На якой падставе дзяржава сёньня забірае ў беларусаў кватэры і апісвае мэблю і як пра гэта даведваюцца гаспадары? Трое беларусаў расказалі Свабодзе, як у іх арыштавалі маёмасьць пасьля 2020 году.
8 траўня ў Маскве адбылося пасяджэньне Найвышэйшай эўразійскай эканамічнай рады. Гэты саміт юбілейны. Дамова аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) была падпісаная 10 гадоў таму.
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў.
Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI–XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш як 150 навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
9 Траўня, па вэрсіі ідэолягаў і чыноўнікаў ад адукацыі, пачалося яшчэ ў сакавіку. Менавіта з сакавіка па канец траўня сёлета расьпісаныя пляны сьвяткаваньня Дня Перамогі ў школах. Паглядзелі, што там адбываецца, і пагутарылі з бацькамі.
У Варшаве з аншлягам прайшла прэм’ера спэктакля паводле «Зэкамэрона» Максіма Знака. Са 100 апавяданьняў палітвязьня «Купалаўцы» выбралі два дзясяткі самых аптымістычных.
Шосты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: ШЫЗА, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, як сытуацыя з Шмытам можа паўплываць на адносіны Варшавы і Менску, адзначае, што інцыдэнт са Шмытам выявіў пэўныя праблемы ў сфэры нацыянальнай бясьпекі Польшчы, і прадказвае, як беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць гэтую гісторыю.
Арганізатары выбараў абяцаюць, што асабістыя зьвесткі выбарнікаў ня будуць нідзе захоўвацца, іх адразу выдаляць.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт — ня першы іншаземец, які папрасіў абароны ў Беларусі. Расказваем, што стала зь ягонымі папярэднікамі.
Свабода пагутарыла з дачкой экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Аленай, якая больш за 20 гадоў жыве ў Нямеччыне.
Фэнамэнальная зьява апошніх гадоў — тры найлепшыя літоўскія раманы (са ста найлепшых) выйшлі з друку па-беларуску.
У Беларусі амаль год не расьлі цэны на паліва, але яны вышэйшыя, чым у многіх суседзяў па ЭАЭС. Тлумачым, з чым гэта зьвязана.
Ад першых акцый у верасьні 2020-га да ўзлому КДБ вясной 2024-га. Пагаварылі з прадстаўніцай «Кібэрпартызанаў», а таксама папрасілі ацаніць іх дзейнасьць былога супрацоўніка беларускіх спэцслужбаў.
Гісторыя Вільні такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага другога тэсту пра Вільню.
Культавы менскі раман упершыню выйшаў па-беларуску ў нескарочаным выглядзе.
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны.
Загрузіць яшчэ