Заснавальнік «Арт Сядзібы» і дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус у вялікім інтэрвію заявіў, што яны перапынілі супрацу зь Беларускай фэдэрацыяй футболу (АБФФ). Прычына — на матчы не пускаюць заўзятараў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Аляксандар Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэньне» і спэцыяльныя прэміі дзеячам культуры, мастацтва і спорту, піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Актывісты засьцерагаюць: «гульні з крыві жабракоў» стануць пачаткам новых палітычных рэпрэсіяў, зноў паўторацца загоны на спаборніцтвы, мільёны рублёў будуць змарнаваныя… Але актывісты не дамагаюцца скасаваньня гульняў.
Брытанскае выданьне Independent склала сьпіс найлепшых эўрапейскіх гарадоў для наведваньня ў 2019 годзе. У сьпіс патрапіла і беларуская сталіца.
Тэлеканал АНТ у вечаровым эфіры 5 сьнежня назваў свой топ-5 найлепшых гульцоў Каляднага хакейнага турніру ў Менску. Лукашэнка закрыў сьпіс гульцоў, але графіка паказала, што ён яго ўзначаліў.
Найлепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Шэньчжэне (Кітай) з прызавым фондам 750 тысяч даляраў.
Толькі цырымонія адкрыцьця і закрыцьця Эўрагульняў будзе каштаваць 12 мільёнаў даляраў.
Андрэй Капскі стаў старшынём праўленьня ад 1 студзеня. Да таго ён быў начальнікам упраўленьня продажаў заводу БАТЭ, а таксама дырэктарам у маркетынгу і стратэгіі.
Раніцай уключыў 1-ы тэлеканал. Галоўная навіна ва ўсіх інфармацыйных выпусках — пачатак Каляднага хакейнага турніру на прыз прэзыдэнта Лукашэнкі. Адметнасьць сёлетняга турніру — тое, што ён адбываецца на тле, магчыма, самага вялікага за апошнія два дзесяцігодзьдзі правалу беларускага хакею.
Арганізатары чэмпіянату Эўропы ў фігурным катаньні, які ў апошнюю дэкаду сьнежня пройдзе ў Беларусі, абвясьцілі склад удзельнікаў. Спаборніцтвы такога ўзроўню ў гэтым спорце Менск прыме ўпершыню.
Расею могуць прызнаць неадпаведнай міжнародным правілам, але РУСАДА яшчэ можа аспрэчыць рашэньне ў міжнародным Спартовым арбітражным судзе.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) усё яшчэ працягвае чакаць вяртаньня 24 мэдалёў, якія былі адабраныя ў расейскіх спартоўцаў, абвінавачаных ва ўжываньні допінгу на Гульнях 2008, 2012 і 2014 гадоў. Паводле дадзеных ТАСС, у лёгкай атлетыцы расейскія алімпійцы вярнулі толькі пяць мэдалёў.
Старшыня футбольнай фэдэрацыі нават назваў клюбы, якія хоча падтрымаць: каманды з Бабруйску, Баранавічаў, Ліды, Маладэчна, Наваполацку і Пінску.
Свабода пагутарыла з удзельнікамі нарады з Аляксандрам Лукашэнкам, прысьвечанай летнім відам спорту, якая прайшла 18 сьнежня.
Калі будзе правал на Эўрапейскіх гульнях, паабяцаў Лукашэнка Кавальчуку, «месца няма», «ні вам, ні [старшыню Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі] Дзевятоўскаму, ні астатнім».
Тэлеканал АНТ паказаў у эфіры відэасюжэт пра «спартыўную нараду» у Аляксандра Лукашэнкі. У матэрыяле апэратар зьняў нататкі аднаго з удзельнікаў нарады.
Цяпер пытаньне пра апеку мае вырашаць Вышэйшы суд Лос-Анджэлесу, які раней адмовіўся разглядаць гэтую справу, спаслаўшыся на рашэньне беларускага суду.
«І перастаньце хадзіць у Нацыянальны алімпійскі камітэт па нейкія грошы. Іх няма». Калі чалавек адвучыўся на трэнэра і не пайшоў працаваць па спэцыяльнасьці, трэба адбіраць дыплём, кажа Лукашэнка.
Юныя фігурысты ўжо ведаюць, што адзін з двух каткоў, на якіх яны трэнуюцца, зьбіраюцца “растапіць і зрабіць тут сталоўку”. Пакуль што бацькі складаюць лісты ў пракуратуру і прэзыдэнту.
Міжнародная фэдэрацыя бабсьлею і скелетону (IBSF) заявіла аб адхіленьні пяцёх расейскіх спартоўцаў за парушэньне антыдопінгавых правілаў падчас зімовай Алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе, паведамляе «Настоящее время».
Барысаўскія футбалісты сёньня ў Грэцыі перамаглі клюб ПАОК зь лікам 3:1 у апошнім матчы групавой стадыі Лігі Эўропы і выйшлі ў плэй-оф.
Клюб спадзяецца, што заўзятары зразумеюць гэты крок і зьвяртаюцца да ўсіх з просьбай дапамагчы ў выбары новай назвы.
Кіраўніцу сеткі «Беламаркет дʼюці фры» Алену Скрыпель 7 сьнежня аднагалосна пераабралі на старшыню прэзыдыюму Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Кандыдатура Скрыпель была адзінай на выбарах, кандыдата-спартоўца паабяцалі прадставіць наступным разам.
Сяргей Ляховіч — першы і пакуль што адзіны беларускі баксэр, які стаў чэмпіёнам сьвету ў супэрцяжкай вазе сярод прафэсіяналаў.
Журналісты Tut.by правялі расьсьледаваньне і даведаліся, што кіраўнік «Трайпла» Юры Чыж можа сысьці з пасады кіраўніка футбольнага клюбу «Дынама-Менск», які набыў у 1999 годзе. Мяркуецца, што бліжэйшым часам стане вядомы новы ўласьнік футбольнага клюбу.
Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ Ігар Стасевіч прызнаны лепшым футбалістам Беларусі 2018 года, перадае БЕЛТА.
Футбалістка францускага «Ліёна» Ада Хегербэрг стала першай жанчынай, якая атрымала ўзнагароду «Залаты мяч». Уладальнікам «Залатога мяча» сярод мужчын стаў паўабаронца мадрыдзкага «Рэала» і харвацкай зборнай Лука Модрыч.
2 сьнежня 60-гадовы юбілей адзначае Ўладзімер Парфяновіч — знакаміты ў мінулым вясьляр, трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, чатырохразовы чэмпіён сьвету. Апошнім часам ён працуе трэнэрам у дзіцяча-юнацкім цэнтры алімпійскага рэзэрву ў Мастах на Горадзеншчыне.
Найтаньнейшыя квіткі на спаборніцтвы па бадмінтоне, дзюдо, каратэ і самба. Найдаражэйшыя — баскетбол і пляжны футбол. Самы дарагі квіток на цырымонію адкрыцьця — 300 рублёў.
41-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны 29 лістапада аб’явіў аб завяршэньні кар’еры. Ягоны адкрыты ліст апублікавала прэс-служба Беларускай тэніснай фэдэрацыі, паведамляе БелаПАН.
27 лістапада ўступіў у сілу прэзыдэнцкі ўказ «Аб супрацьдзеяньні допінгу ў спорце». Дакумэнт уводзіць больш жорсткую адказнасьць спартозцаў, трэнэраў і спартовых фэдэрацый за ўжываньне забароненых прэпаратаў.
У Беларусь з квітком на спаборніцтвы можна будзе ўехаць бязь візы празь любы пункт пропуску — аўтамабілем, цягніком ці самалётам.
24-25 лістапада ў Слуцку і ваколіцах заплянаваны шэраг імпрэзаў у гонар падзеяў Слуцкага збройнага чыну 1920 году. Але праз гэта мясцовым футбалістам давядзецца гуляць хатні матч у Бабруйску.
Футбольны клюб «НФК Крумкачы», які па выніках сэзону ў другой лізе чэмпіянату Беларусі атрымаў права гуляць у першым дывізіёне, сутыкнуўся з чарговымі складанасьцямі.
Штодня звыш 400 мільёнаў чалавек змогуць паглядзець сюжэты пра 2-я Эўрапейскія гульні, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Менску.
Беларускія заўзятары паднялі велічэзны бел-чырвона-белы сьцяг на футбольным матчы Сан-Марына – Беларусь 18 лістапада.
Зборная Беларусі па футболе перамагла ў апошнім групавым матчы Лігі нацый УЭФА зборную Сан-Марына і заняла першае месца ў сваёй групе.
Канада ня будзе прымаць зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў 2026 годзе. Такое рашэньне прынялі на рэфэрэндуме жыхары горада Калгары, у якім прапаноўвалася правесьці спаборніцтвы.
Перад гульнёй былі асьцярогі, што яна можа быць скасаваная ў сувязі з моцным туманам.
БАТЭ — самы тытулаваны беларускі клюб. У чэмпіянаце каманда займала першае месца ў 1999, 2002 і 2006-2018 гадах.
Былы нападнік зборнай Беларусі Арцём Сянькевіч стаў галоўным трэнэрам зборнай ААЭ па хакеі, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Апазыцыйных палітыкаў могуць больш не пусьціць на футбол. Папраўкі ў заканадаўства пра «забарону наведваньня стадыёнаў» набылі сілу.
Пасьля 11-й запар паразы хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) у чэмпіянаце Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ) заўзятары стварылі пэтыцыю на інтэрнэт-пляцоўцы Change.org з патрабаваньнем да Фэдэрацыі хакея Беларусі тэрмінова замяніць трэнэрскі штаб каманды.
Рэпартаж Свабоды з трэніроўкі ўдзельніцы Менскай гарадзкой аматарскай футбольнай лігі — каманды пад назвай «Аўтазак», у якой сабраліся праваабаронцы, выкладчыкі, журналісты, айцішнікі, урбаністы.
У праекце бюджэту на 2019 год, папярэдні варыянт якога абмяркоўваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, закладзена больш за 150 мільёнаў рублёў на правядзеньне ў Менску ІІ Эўрапейскіх гульняў.
Іх пратрымалі некалькі гадзін, пасьля чаго адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
На матч Лігі Нацыяў Беларусь — Люксэмбург на менскім стадыёне «Дынама» міліцыя не прапусьціла фанатаў з Belarus Fans (B-12) з банэрам і барабанам. Таксама не пускалі фанатаў зь бел-чырвона-белымі шалікамі і ў футболках з «Пагоняй».
Праўленьне Саюзу біятляністаў Расеі (СБР) у пятніцу на сваім чарговым пасяджэньні дазволіла семярым спартоўцам перайсьці з зборнай Расеі ў каманды Ўкраіны і Беларусі без прымяненьня да іх абмежавальнага тэрміну.
На стыкерах ёсьць выявы футбалістаў з надпісамі накшталт «Гол!», «Разам», «Дзякуй за гульню» і «Прабачце», футбалістаў у міліцэйскіх бэрэтах з надпісам «Гонар маю», а таксама гурту Naviband і новага талісмана зборнай — «бусла-трансформэра».
Паўабаронца футбольнага клюбу «Крумкачы» Алег Дыбаль затрыманы па падазрэньні ў распаўсюдзе наркотыкаў. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.
Загрузіць яшчэ