Тэлеканал АНТ у вечаровым эфіры 5 сьнежня назваў свой топ-5 найлепшых гульцоў Каляднага хакейнага турніру ў Менску. Лукашэнка закрыў сьпіс гульцоў, але графіка паказала, што ён яго ўзначаліў.
Хто якое месца заняў?
- Дайнюс Зубрус — літоўскі нападнік, у НХЛ з 1996 году;
- Ёзэф Штымпэл — хакеіст славацкага паходжаньня, адгуляў 16 сэзонаў у НХЛ, 2 — у КХЛ;
- Самі Хэленіюс — фінскі хакеіст, у НХЛ з 1996 году;
- Жужана Кольбэнхэер – кіраўніца камітэта жаночага хакею IIHF;
- Аляксандар Лукашэнка – кіраўнік Беларусі.
Тэлеканал назваў Лукашэнку «ідэйным натхняльнікам турніру», «які за 15 год удзельнічаў у кожным».
За 15 год існаваньня турніру каманда кіраўніка Беларусі перамагала 11 разоў, тройчы — расейскія хакеісты.