Аб тым, што ў Менску неўзабаве зьявіцца крыты лыжны манэж, паведамляе партал tut.by. Па інфармацыі партала, яго пабудуюць паміж новым будынкам Вярхоўнага суда і Сьвіслаччу. Пастаянная тэмпэратура ўнутры манэжу будзе складаць −4 градусы. Гэта дазволіць ахвотным катацца на лыжах нават летам.
Працягласьць лыжнай трасы ўнутры манэжу складзе каля аднаго кіляметру з перападам вышыняў у 4-5 мэтраў. У Нацыянальным алімпійскім камітэце ўжо пацьвердзілі праўдзівасьці інфармацыі аб будучым будаўніцтве.
Пачатак будаўніцтва адкрытага лыжнага манэжу заплянаваны на чэрвень 2019 году. Завяршэньне на вясну 2020. Пакуль невядома, хто прафінансуе праект. Па інфармацыі tut. by, манэж пабудуюць за кошт сродкаў прыватнага інвэстара ў якасьці сацыяльнай нагрузкі.