Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка заваявала першы тытул пасьля таго, як стала маці


Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і кітаянка Сайсай Чжэн сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў мэксіканскім Акапулька, паведамляе Tribuna.com.

Беларуска-кітайскі дуэт перамог амэрыканска-мэксіканскі тандэм Дэзайр Краўчык і Джуліяны Олмас зь лікам 6:1, 6:2.

Прызавы фонд гэтых спаборніцтваў складае 250 тысяч даляраў.

Для Азаранкі гэты тытул стаў першым з таго моманту, як яна нарадзіла сына ў 2016 годзе.

«Я рада, што стаю тут з трафеем. Гэта мой першы тытул з тых часоў, як я стала маці, таму ён асаблівы», — цытуе словы Азаранкі WTA Tennis.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG