Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы трэнэр менскага «Дынама»: Гатовы прайсьці дэтэктар хлусьні на тэлебачаньні


На стадыёне «Дынама» ў Менску ў апошнія хвіліны перамогі 9 жніўня 2018
На стадыёне «Дынама» ў Менску ў апошнія хвіліны перамогі 9 жніўня 2018

Былы галоўны трэнэр менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка ў гутарцы з выданьнем «Прессбол» вярнуўся да падзеяў Лігі Эўропы, калі ягоная каманда пасьля перамогі дома над Санкт-Пецярбурскім «Зэнітам» з лікам 4:0 усяго праз тыдзень прайграла на выезьдзе 1:8.

«Ня можа за тыдзень каманда так кардынальна зьмяніцца. За тры тыдні — згодны. Але за тыдзень — ніколі! Мне нецікава, што і як было ў гэтай гульні, хто чым займаўся. Для сябе я ўжо ўсё вырашыў. І магу сказаць: маё сумленьне чыстае. Гатовы прайсьці ўсе праверкі, нават публічна, на цэнтральным тэлебачаньні. Дэтэктар хлусьні, сыроватка праўды, гіпноз — любыя найноўшыя тэхналёгіі. Такіх выпадкаў яшчэ не было — чаму б ня стаць першым?» — сказаў Гурэнка.

Журналіст «Прэсболу» спытаўся, ці была нейкім намёкам згадка Гурэнкам спонсараў «Зэніту», кампаніі «Газпром», на пасьляматчавай прэс-канфэрэнцыі. Той адказаў: «Каб казаць канкрэтна, патрэбныя доказы. У мяне іх няма».

Сяргей Гурэнка таксама сказаў, што старшыня назіральнай рады «Дынама», бізнэсовец Юры Чыж, магчыма, лічыць, быццам трэнэр «здаў» гульню. «Яшчэ раз кажу: гатовы прайсьці ўсе працэдуры,» — сказаў Гурэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG