Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала золата чэмпіянату сьвету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Дыр-Вэлі (ЗША).
За дзень да гэтага ў кваліфікацыі Аляксандра Раманоўская паказала 6-ы вынік.
Фінал, куды прабіліся 12 найлепшых спартовак, складалася з двух этапаў. Раманоўская стала найлепшай па выніках першага раўнда (103,11 бала), а затым ёй не было роўных (113,18) і ў супэрфінале, куды прабіліся шасьцёра.
Срэбра — у расейскай спартоўкі Любові Нікіцінай (89,88 бала), бронза — у кітаянкі Сю Мэнта (89,88 бала).
Гэта першы мэдаль Аляксандры Раманоўскай на чэмпіянатах сьвету. Раней яна двойчы станавілася пераможцай юніёрскіх чэмпіянатаў плянэты. На Алімпіяадзе летась яна ня здолела прабіцца ў фінал заняла і заняла 14 месца.
Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 году беларуска Ганна Гуськова прапускае чэмпіянат сьвету з прычыны траўмы.
Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір у кваліфікацыі чэмпіянату сьвету ў Дыр-Вэлі таксама быў 6-м (114,60 бала). Аднак у фінальнай стадыі завяршыў выступленьне ужо пасьля першага этапу, атрымаўшы ацэнку 114,93 бала і спыніўшыся на 8-й выніковай пазыцыі.