Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаразовы посуд для Эўрагульняў каштуе 171 тысячу даляраў


Каб карміць афіцыйных удзельнікаў Эўрапейскіх гульняў у Менску, закупляюць расейскі папяровы посуд: 700 тысяч талерак і 700 тысяч кубачкаў.

Пад Эўрагульні закупляюць аднаразовы посуд для афіцыйных гасьцей спаборніцтваў. Гэта вынікае з тэндэру, які разьмешчаны на сайце дзяржзакупак. На аднаразовы посуд патрацяць 171 тысячу даляраў.

Агулам закупляюць 700 тысяч мелкіх талерак, 300 тысяч глыбокіх талерак для супу, 700 тысяч кубачкаў. Увесь посуд — зь цьвёрдай паперы, талеркі — зь лямінаваным пакрыцьцём.

Яшчэ адзін тэндэр — на 350 тысяч полістыролавых накрывак для кубачкаў.

Дамова на пастаўку аднаразовага посуду заключаная зь беларускай кампаніяй «АМИК-О», вытворчасьць посуду расейская, як вынікае са зьвестак на тым жа сайце.

Таксама пад Эўрагульні замовілі 8 аб’ёмных фігур, якія будуць сьвяціцца, у форме лягатыпу Эўрагульняў. Тэндэр выйграла беларуская кампанія «БайСвятло». Гэта будзе каштаваць 65 тысяч даляраў.

Вядома, што на Эўрагульні ў Менску патрацяць мінімум 72 мільёны даляраў. Толькі адкрыцьцё і закрыцьцё будзе каштаваць 12 мільёнаў даляраў. Пад Эўрагульні набудуць таксама люстэркі, паліцы ды іншае новае абсталяваньне ў студэнцкую вёску, адкуль пад гульні адсялілі 4 тысячы студэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG