Сам банк спасылаецца на апошні пакет санкцый ЭЗ за вайну ва Ўкраіне, згодна зь якім крэдытным арганізацыям забаронена надаваць паслугі грамадзянам Расеі і Беларусі, калі ў іх няма ВНЖ або пашпарту эўрапейскай дзяржавы.
Раней у Revolut можна было адкрыць рахункі грамадзянам Расеі і Беларусі, якія мелі эўрапейскі від на жыхарства, альбо доўгатэрміновую нацыянальную візу катэгорыі D. У ноч на суботу карыстальнікі, якія адкрывалі рахункі па візе катэгорыі D, атрымалі два лісты. У першым іх прасілі загрузіць у сыстэму копію дзеючага часовага або пастаяннага віду на жыхарства ў краіне, якая ўваходзіць у ЭЗ, або Швайцарыі, або пацьвярджэньне наяўнасьці эўрапейскага пашпарта. У другім лісьце гаварылася, што дамова з кліентам будзе скасаваная ў канцы году. Пры гэтым зьдзяйсьняць якія-небудзь апэрацыі стала немагчыма ўжо цяпер.
- Revolut — міжнародны сэрвіс, які прадстаўляе банкаўскія і фінансавыя паслугі праз мабільную аплікацыю. Сэрвіс даступны для рэзыдэнтаў краінаў Эўрапейскай эканамічнай зоны, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Швайцарыі і шэрагу іншых дзяржаў. У ЭЗ апэрацыі абслугоўвае Revolut Bank UAB — ліцэнзаваны банк, зарэгістраваны ў Літве, які рэгулюецца Банкам Літвы.
- Для карыстальнікаў з Расеі і Беларусі адкрыцьцё і абслугоўваньне рахункаў афіцыйна недаступнае.
Форум