Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія забараніла нерэгулярныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Латвійскае агенцтва аўтамабільнага транспарту (ANTA) з 1 лістапада абмяжоўвае перасячэньне мяжы Латвіі з Расеяй і Беларусьсю. Будзе забаронены рух нерэгулярных міжнародных аўтобусных рэйсаў, якія выконваюць пасажырскія перавозкі.

Згодна з рашэньнем, перавозчыкі ня змогуць перасякаць мяжу Латвіі праз пункты пропуску Грэбнева і Церахава (на мяжы з Расеяй), а таксама Патэрніекі (на мяжы зь Беларусьсю).

Захады будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2026 году.

Абмежаваньні не закрануць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія маршруты.

Як удакладняюць латвійскія ўлады, мера накіраваная на ўмацаваньне нацыянальнай бясьпекі і перадухіленьне нелегальнай міграцыі на зьнешняй мяжы Эўрапейскага зьвязу.

«У сувязі зь цяперашняй геапалітычнай сытуацыяй і заклікам ураду да жыхароў Латвіі ўстрымацца ад паездак у Беларусь і Расею выяўлена павелічэньне патоку нерэгулярных арганізаваных аўтобусных рэйсаў, а таксама заторы на прымежных дарогах. Такая сытуацыя стварае дадатковую рызыку бясьпекі – у тым ліку пагрозы нелегальнай міграцыі, выведнай дзейнасьці замежных спэцслужбаў і вярбоўкі грамадзян. Таму неабходна ўсталяваць абмежаваньні на міжнародныя нерэгулярныя пасажырскія перавозкі пры перасячэньні межаў гэтых краін», – заявіў міністар транспартных зносін Латвіі Аціс Швінка.


Забарона распаўсюджваецца на ўсіх перавозьнікаў, незалежна ад краіны рэгістрацыі юрыдычнай асобы або транспартнага сродку, паведамілі ў Міністэрстве транспарту Латвіі.

Цяпер з Латвіі выконваюцца тры рэгулярныя маршруты ў Беларусь і шэсьць – у Расею.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG