Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Запароскай АЭС рамантуюць лініі электраперадач. Расея і Ўкраіна дамовіліся спыніць агонь у тым раёне


Запароская АЭС пасьля захопу расейскімі войскамі, архіўнае фота
Запароская АЭС пасьля захопу расейскімі войскамі, архіўнае фота

На Запароскай атамнай станцыі, захопленай Расеяй у першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, пачалося аднаўленьне зьнешніх ліній электраперадач, пашкоджаных пры абстрэлах.

Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што спэцыялісты-рамонтнікі былі дапушчаны да аб’екта дзякуючы дамоўленасьцям аб спыненьні агню, дасягнутым паміж Расеяй і Ўкраінай.

Запароская АЭС заставалася бязь зьнешняга энэргазабесьпячэньня на працягу чатырох тыдняў і атрымлівала электрычнасьць ад дызэль-генэратараў.

«Аднаўленьне зьнешняга электразабесьпячэньня мае вырашальнае значэньне для ядзернай бясьпекі. Абодва бакі канструктыўна ўзаемадзейнічалі з МАГАТЭ, каб забясьпечыць рэалізацыю складанага пляна рамонту», — гаворыцца ў паведамленьні МАГАТЭ.

Запароская АЭС — найбуйнейшая ў Эўропе атамная электрастанцыя — ад верасьня 2022 году вырабляе электраэнэргію толькі для ўласных патрэбаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG