Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кастрычніку ў Беларусь залятала найменш дронаў за апошніх паўгоду


Беларускія вайскоўцы з бесьпілётнікам падчас вучэньняў Захад-2025, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы з бесьпілётнікам падчас вучэньняў Захад-2025, ілюстрацыйнае фота

Ударныя БПЛА практычна перасталі залятаць у Беларусь, нягледзячы на ​​тое, што на суседнюю Чарнігаўскую вобласьць расейскія групы дронаў накіроўваюцца ня толькі ўначы, але амаль круглыя суткі.

Тым ня менш, у кастрычніку ў Гомельскую вобласьць і ў Беларусь у цэлым беспілётнікі заляталі толькі на працягу чатырох сутак, высьветліў «Флагшток», вывучыўшы дадзеныя ўкраінскіх маніторынгавых каналаў.

  • Днём 1 кастрычніка два дроны ўрываліся ў Гомельскую вобласьць (адзін зь іх быў над Брагінам), абодва яны паляцелі на захад уздоўж дзяржаўнай мяжы, мінуўшы Хойнікі, і рухаліся зноў у бок Украіны, пісаў канал «еРадар».
  • Аднак Флагштоку вядома яшчэ пра два беспілётнікі, якія ў той дзень упалі ў пасёлку Камарын Брагінскага раёну.
  • Увечары 2 кастрычніка адзін БПЛА накіроўваўся ў бок Беларусі з Жытомірскай вобласьці.
  • Уначы 5 кастрычніка, паводле зьвестак каналу «ППА радар», адзін беспілётнік, які зайшоў з Валынскай вобласьці, празь Беларусь накіроўваўся ў бок Польшчы.
  • Потым ужо толькі ў ноч на 21 кастрычніка, як паведамляў канал «Рында маніторыт», адзін БПЛА ўвайшоў у Гомельскую вобласьць з Чарнігаўшчыны.


Такім чынам, усяго вядома пра як мінімум 7 расейскіх беспілётнікаў, якія парушылі паветраную прастору Беларусі на працягу кастрычніка. Гэта самы нізкі паказьнік пасьля красавіка, калі было зафіксавана толькі 3 выпадкі.

  • 14 кастрычніка ў Гомель прыяжджаў міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў, які праводзіў «апэратыўную нараду аб сытуацыі ў раёнах, якія мяжуюць з Украінай». Тады, у прыватнасьці, адзначалася, што «на просьбу губэрнатара ў рэгіёне створаныя групы з міліцыянэраў і вайскоўцаў, якія абсьледавалі больш за 72 000 га тэрыторыі на прадмет падзеньня БПЛА».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG