«Я лічу, што сапраўдная праблема заключаецца ў тым, як прадоўжыць дыялёг, як знайсьці мірнае вырашэньне крызісу, прапаноўваючы рэалістычныя рашэньні, а не вылучаючы нерэалістычныя», — сказаў Дзьмітрыеў.
На пытаньне аб тым, чаму расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін адмаўляецца пагадзіцца на спыненьне агню і замарожваньне лініі фронту ў яе цяперашнім стане, Дзьмітрыеў адказаў, што Расея хоча ня проста спыненьня агню, а канчатковага вырашэньня канфлікту. Паводле яго слоў, спыненьне агню заўсёды можа быць парушана або выкарыстана ваюючымі бакамі для пераўзбраеньня.
«Гэта вялікі крок з боку прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага — ужо прызнаць, што гаворка ідзе пра лінію фронту. Раней ён займаў пазыцыю, што Расея павінна поўнасьцю сысьці (з акупаваных тэрыторый Украіны — РС). Так што, насамрэч, я думаю, што мы дастаткова блізкія да дыпляматычнага рашэньня, якое можа быць выпрацавана», — падкрэсьліў Дзьмітрыеў.
Па паведамленьнях СМІ, у суботу, 25 кастрычніка, павінны адбыцца перамовы Кірыла Дзьмітрыева са спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Стывам Уіткафам.
- На днях адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа ўвяла санкцыі супраць двух найбуйнейшых расейскіх нафтавых кампаній — «Раснафты» і «Лукойла». Гэта першыя санкцыі, уведзеныя Вашынгтонам супраць Масквы пасьля вяртаньня Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША.
Форум