У Бабруйску вернікі патрабуюць зьнесьці пяціпавярховік, які прыбудавалі да касьцёла, зруйнаваўшы ягоны фасад. Каталікі сабралі 500 подпісаў пад зваротам да мясцовай улады, а калі пераканаліся, што гарвыканкам ня здольны вырашыць пытаньне, зьвярнуліся да Лукашэнкі.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, пачаў выкарыстоўваць літургічнае адзеньне з нацыянальнай вышыўкай.
Папа Рымскі Францішак 13 траўня прылічыць да ліку сьвятых партугальскіх дзяцей Жасінту і Франсішку.
Старэйшы сьвятар Сургуцкага благачыньня Ханты-Мансійскай япархіі РПЦ, протаярэй Антоні Ісакаў прынёс прабачэньні прадстаўнікам баптысцкай царквы за выказваньні свайго падначаленага.
Ад пачатку траўня жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце.
43-гадовы Крыстоф Руаснэль, былы дырэктар прыватнай каталіцкай школы, разьмешчанай у прыгарадзе Парыжа, атрымаў 16 гадоў турмы за згвалтаваньні.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў сёньня, што Беларусі патрэбны закон аб рэстытуцыі, падобны законам, якія былі прынятыя ў Літве, Латвіі і Расеі.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў 2 траўня ў Акадэміі кіраваньня Рэспублікі Беларусь з дакладам пра адносіны дзяржавы і рэлігійных установаў.
Усе рэлігійныя лідэры павінны адзіным фронтам выступіць супраць рэлігійнага экстрэмізму, які спараджае нянавісьць і гвалт. Пра гэта заявіў Папа Рымскі Францішак, які пачаў у пятніцу двухдзённы візыт у Эгіпет.
Праваслаўны манастыр ХVІ стагодзьдзя ў Супрасьлі, разрабаваны Чырвонай арміяй і ўзарваны на загад зь Бэрліну, аднаўляецца больш за 30 гадоў. Аднаўленьню манастыра на пачатку 90-х гадоў паспрыяў і першы кіраўнік незалежнай Беларусі — Станіслаў Шушкевіч.
Камісія міжнароднай рэлігійнай свабоды ЗША рэкамэндавала вызначыць Расею як «краіну, якая выклікае асаблівую занепакоенасьць» у пытаньні забесьпячэньня свабоды веравызнаньня.
Улады аднавілі наступ на вернікаў царквы «Новае жыцьцё», якія зьбіраюцца ў будынку на ўскрайку Менску, пераабсталяваным з колішняга кароўніка.
Нярэдка можна пачуць, што Радаўніца — гэта расейская традыцыя, прынесеная ў Беларусь пасьля далучэньня краіны да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII стагодзьдзя. Гісторыкі царквы гэтага, аднак, не пацьвярджаюць.
Радаўніца (Радуніца) — веснавое сьвята памінаньня памерлых. У народным календары славянаў гэта цэлы Радаўніцкі тыдзень, які пераняла і праваслаўная царква.
Папа Рымскі Францішак заклікаў усе краіны сьвету спыніць утрымліваць мігрантаў у спэцыяльных цэнтрах, многія зь якіх, паводле яго слоў, нагадваюць канцлягеры.
У Расеі царкву «Сьведкі Яговы» прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Расейскі Мін’юст заявіў, што «Сьведкі Яговы» распаўсюджваюць экстрэмісцкую літаратуру, таксама ведамства выявіла экстрэмізм у дзейнасьці аднаго з аддзяленьняў арганізацыі ў горадзе Бірабіджане. Цягам некалькіх дзён на тэрыторыі Расеі будуць зачыненыя ўсе 395 аддзяленьняў царквы. Ці не пагражае беларускім «Сьведкам Яговы» падобная сытуацыя?
Вярхоўны суд Расеі прызнаў арганізацыю «Кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай і забараніў яе дзейнасьць на расейскай тэрыторыі. Таксама суд канфіскаваў маёмасьць рэлігійнай арганізацыі.
Наколькі рэлігійныя беларусы?
Ці шмат у Беларусі сапраўдных вернікаў? Каго абараняюць каталіцкая і праваслаўная цэрквы ў Беларусі? Якім мусіць быць помнік у Курапатах?
340 старонак тэксту, архіўных матэрыялаў і актуальных здымкаў. Неўзабаве ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя першага нумару бюлетэню «Маніторынг гістарычнай прасторы».
Папа Рымскі Францішак заклікаў лідэраў дзяржаў сьвету знайсьці ў сабе мужнасьць, каб прадухіліць канфлікты і пакласьці канец гандлю зброяй.
Хрысьціяне ўсіх канфэсіяў адзначаюць сёньня сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага — Вялікдзень. Сьвяточныя набажэнствы праходзяць ва ўсіх каталіцкіх, праваслаўных храмах і малітоўных дамах Беларусі.
Велікоднае пасланьне кіраўніка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна сьвятарству і вернікам БАПЦ, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў замежжы.
Паводле старажытнага паданьня, штогадовае таямнічае ўзгараньне агню на Сьвятой Зямлі зьяўляецца знакам ласкі Божай, якая апавяшчае аб клопаце Госпада і дае вернікам надзею на тое, што Бог яшчэ на год падаўжае быцьцё сьвету.
Сёлета праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень адначасова. Апошні раз гэтая царкоўная дата супадала ў прадстаўнікоў усіх хрысьціянскіх канфэсій у 2010 годзе.
На прэс-канфэрэнцыі 11 красавіка мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пракамэнтаваў сытуацыю вакол дэкрэту № 3 «аб дармаедах».
Вырашэньне пытаньня пра візыт папы Рымскага ў Беларусь — гэта прэрагатыва патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Пра гэта заявіў на перадвелікоднай сустрэчы з журналістамі 10 красавіка ў Менску мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел.
З суботы на нядзелю ў менскім катэдральным касьцёле адбывалася начное чуваньне.
Кіраўнік Каталіцкага касьцёла Беларусі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрвію брытанскаму Catholic Herald заявіў пра пляны стварэньня ў Беларусі каталіцкага ўнівэрсытэту.
У Менску ў ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзяцца трое ўкраінскіх прапаведнікаў. Пра гэта паведаміў апазыцыйны актывіст Алесь Лагвінец, які знаходзіўся ў адной камэры з грамадзянамі Ўкраіны і расказаў пра іх у сацыяльных сетках.
Мы ўжо прывыклі чуць, як міліцыянты расказваюць судзьдзям, што той або іншы апазыцыянэр брыдка лаяўся, кідаўся біцца, рваў форменнае адзеньне або, нават, спраўляў малую патрэбу ў недазволеным месцы.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у адмысловай заяве, прысьвечанай падзеям 25–26 сакавіка ў Беларусі, выказаўся за хутчэйшае вызваленьне затрыманых.
Пршагерах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін пракамэнтаваў на просьбу Радыё Свабода ўчынак менскай мэдсястры Людмілы, якая 25 сакавіка стала на калені і пачала маліцца перад шарэнгай міліцыянтаў са шчытамі.
Група вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі выступіла з адкрытым зваротам да прэзыдэнта Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі, Вярхоўнага Суду, КДБ, МУС і Мінінфармацыі. Яны заклікаюць вышэйшыя ўлады спыніць гвалт, разгорнуты супраць грамадзян краіны.
Эўрапейскі суд прызнаў законнай забарону для мусульманак насіць хіджаб на працоўным месцы. Пра гэта паведамляе BBC.
У гэтыя дні ў Празе з візытам знаходзіцца кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, вярхоўны архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук. Сёньня ён наведаў штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе і даў інтэрвію Беларускай службе.
Сёмы дзень трымае абарону намётавы лягер пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты. У нядзелю а пятай гадзіне вечару ў лягер абаронцаў Курапатаў прыехалі вернікі з эвангельскай хрысьціянскай царквы.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у адмысловай заяве адзначыў, што сытуацыя з будаўніцтвам бізнэс-цэнтру побач з урочышчам Курапаты «як сьнежная лявіна, пачала выходзіць з-пад кантролю і пагражаць эскаляцыяй сацыяльнай напружанасьці».
Пантыфік асудзіў каталікоў, якія лічаць сябе вернікамі, але жывуць не па-хрысьціянску.
Якая нацыянальная ідэя патрэбная Беларусі і чаму яе ніяк ня могуць сфармуляваць дзяржаўныя ідэолягі? Што павінны рабіць разам праваслаўная царква і каталіцкі касьцёл? Госьцем перадачы паэт-манах Зьніч з Жыровіцкага манастыра.
Фэстываль адбудзецца з 26 чэрвеня па 3 ліпеня ў Магілёве і пройдзе ў дні сьвяткаваньня 750-годзьдзя горада.
Папа Францішак напісаў уступ да кнігі былога манаха, ахвяры пэдафіліі. «Як сьвятар можа прычыніць столькі зла» — пытаецца ў артыкуле папа. Тэкст апублікавала сёньня газэта «La Repubblica». Францішак папрасіў прабачэньня за сьвятароў-пэдафілаў, а іх учынкі назваў «знакам дʼябла».
Менгарвыканкам вывучае грамадзкую думку наконт наданьня імя Эдварда Вайніловіча сквэру побач з Чырвоным касьцёлам.
Аляксандр Быўшаў жыве ў маленькім пасёлку Кромы Арлоўскай вобласьці.
«Для мяне вялікая радасьць пазнаваць народ, які дужа шмат пакутаваў у гісторыі, але здолеў захаваць веру», — апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр упершыню наведаў усходнюю сталіцу Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
На пабудове касьцёла ў менскім сквэры Котаўка ўжо можна ставіць кропку, паведамляе каталіцкі часопіса «Ave Maria» са спасылкай на пробашча парафіі сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно, айца Дзьмітрыя Занямонскага.
У Санкт-Пецярбургу каля пяці тысяч чалавек выйшлі на акцыю на Марсавым полі супраць перадачы Ісакіеўскага сабору ў Расейскай праваслаўнай царкве
19 студзеня ў Гомелі адзначылі апошняе сьвята каляднага цыклю — Вадохрышча.
Смольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў адміністрацыйную справу супраць выкладчыка ёгі Дзьмітрыя Угая, якога абвінавачвалі ў незаконнай місіянэрскай дзейнасьці, паведамляе «Медиазона».
«Рыторыка Беларусі, прыхільная правам чалавека, не была пацьверджаная сапраўдным паляпшэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў 2016 годзе», — заключыла міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у сваёй штогадовай справаздачы, якая аналізуе стан правоў чалавека ў Беларусі летась.
Загрузіць яшчэ