Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі на Вадохрышча акуналіся ў Сож


19 студзеня ў Гомелі адзначылі апошняе сьвята каляднага цыклю — Вадохрышча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

19 студзеня ў Гомелі адзначылі апошняе сьвята каляднага цыклю — Вадохрышча. Многія гараджане ў гэты дзень ішлі да бажніц набраць сьвятой вады, іншыя акуналіся ў раку Сож, найбольш каля Кіеўскага спуску, дзе рачную ваду асьвяціў архіяпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Вадохрышчанскія купелі былі і на некаторых іншых вадаёмах гораду.

Асабліва шмат людзей прыйшло ў цэнтар гораду, да сабору Сьвятых Пятра і Паўла. Тут да стацыянарнай сьвідравіны падключылі часовае разгалінаваньне трубаў з кранамі, каб людзі маглі набраць сьвянцонай вады.

Палонку сёлета высякаць не давялося, бо пры набярэжнай, дзе ўлетку швартуюцца катэры, ладны кавалак Сажа не пасьпеў замерзнуць.

А так адзначалі Вадохрышча ў Менску

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG