Папа Рымскі Францішак заявіў, што лепш быць атэістам, чым адным са «шматлікіх» каталікоў, якія вядуць крывадушнае падвойнае жыцьцё.
«Столькі каталікоў паводзяць сябе такім чынам, — сказаў ён у чацьвер падчас ранішняй імшы ў сваёй рэзыдэнцыі ў Ватыкане. — Яны кажуць: я дужа рэлігійны, я заўсёды хаджу на імшу, я належу да такой і такой суполкі».
Аднак, паводле пантыфіка, гэтым людзям трэба было б таксама прызнаць: «Я жыву не па-хрысьціянску, я не плачу сваім работнікам годны заробак, я эксплёатую людзей, я займаюся бруднымі справамі, я адмываю грошы, я вяду падвойнае жыцьцё».
Затым ён працытаваў меркаваньне, якое яму часта даводзілася чуць: «Лепш ужо быць атэістам, чым быць такім каталіком».