Раней у чацьвер Міністэрства юстыцыі запатрабавала ў Вярхоўным судзе ліквідаваць ня толькі «Кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы», але і мясцовыя рэлігійныя арганізацыі вернікаў як экстрэмісцкія.
Прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што забарона дзейнасьці цэнтру «Сьведак Яговы» можа пацягнуць за сабой крымінальны перасьлед вернікаў толькі за вызнаньне іх рэлігіі, у тым ліку за сумеснае чытаньне Бібліі, сьпевы і малітвы.
У 2016 годзе Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваім штогадовым дакладзе аб рэлігійных свабодах паведаміў, што ў Расеі на рэлігійныя меншасьці аказваецца сыстэматычны ціск, а Генпракуратура патрабуе закрыць усе 406 мясцовых рэлігійных аб’яднаньняў і больш за 2500 абшчын «Сьведак Яговы» па абвінавачваньні ў экстрэмісцкай дзейнасьці.