Такое рашэньне вышэйшая судовая інстанцыя Эўрапейскага Зьвязу вынесла паводле пазову дзьвюх жыхарак Францыі і Бэльгіі, якія былі звольненыя за адмову не насіць хіджаб на працы.
Суд прыйшоў да высновы, што працадаўцы, забараняючы нашэньне хіджабаў, не парушаюць законы ЭЗ, а сама такая забарона не зьяўляецца «наўпроставай дыскрымінацыяй».
У 2004 годзе ўрад Францыі, а ўсьлед за ім і Бэльгіі афіцыйна забаранілі дэманстрацыю рэлігійных сымбаляў на працоўных месцах. Пазьней гэтая забарона была пашыраная на школьнікаў і бацькоў, якія суправаджаюць дзяцей у школу.
Эўрапейскі суд прызнаў законнай забарону для мусульманак насіць хіджаб на працоўным месцы. Пра гэта паведамляе BBC.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1