Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Каіры, у Вышэйшым савеце па справах ісламу, пантыфік падкрэсьліў, што імем бога нельга рабіць ніякага гвалту.
Галоўная мэта візыту Францішка — палепшыць адносіны паміж католікамі і мусульманамі.
10 красавіка ў Эгіпце быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча — пасьля сэрыі выбухаў 9 красавіка ў хрысьціянскіх цэрквах, калі загінулі 45 чалавек.