Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Позірк»: Менш за ўсё спортам займаюцца жыхары Менскай вобласьці, на здароўе больш скардзяцца жыхары Гомельскай


Ілюстрацыйнае фота. Школа бегу Run4Fun удзельнічае ў дабрачыннай акцыі дзеля хворых дзяцей #velcombegom. Горадня, 2018 год.
Ілюстрацыйнае фота. Школа бегу Run4Fun удзельнічае ў дабрачыннай акцыі дзеля хворых дзяцей #velcombegom. Горадня, 2018 год.

Амаль 80% жыхароў Менскай вобласьці не займаюцца фізычнай культурай і спортам, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных, якія падрыхтавалі рэгіянальныя структуры Нацыянальнага статыстычнага камітэту (Белстат) да Сусьветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.

Згодна з вынікамі выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак, на пачатак 2024 году ўдзельная вага насельніцтва вобласьці ва ўзросьце 16 гадоў і старэйшага, якое займаецца фізычнымі практыкаваньнямі або спортам, склала 21,1%.

У астатніх рэгіёнах фізкультурай і спортам займаюцца больш: у Магілёўскай вобласьці — 22,1%, Горадзенскай — 22,5%, Берасьцейскай — 22,7% Гомельскай — 23,8%, Віцебскай — 34,5%. У Менску адсотак тых, хто займаецца, афіцыйна склаў 44,9%, у сярэднім па краіне — 28,8%.

Тых, хто скардзіцца на здароўе, больш у Гомельскай вобласьці — 8,3% апытаных. У Берасьцейскай і Менскай абласьцях такіх 8,1%, Магілёўскай — 7,8%, Віцебскай — 5,7%, Горадзенскай — 2,8%; у Менску — 6,6%. Астатнія ацанілі яго як добрае (ад чвэрці да траціны рэспандэнтаў) або здавальняючае (да дзвюх трацін). У сярэднім па краіне добра альбо здавальняюча пачуваецца 93,1% насельніцтва.

Тры рэгіянальныя структуры прывялі долю насельніцтва, якое паліць (ва ўзросьце 16 гадоў і старэйшае): у Берасьцейскай вобласьці яна складае 18,1%, Гомельскай — 23,4%, у Менску — 22,2%.

  • У сакавіку Гомельскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі Клюбу дзюдо «Прайд», паведамляла рэгіянальнае выданьне «Флагшток».
  • У 2020 годзе заснавальнік і старшыня клюба Канстанцін Палей падпісаў зварот спартовай грамадзкасьці з заклікам да ўладаў спыніць гвалт, а таксама адбыў 15-дзённы адміністрацыйны арышт за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG