Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі былога палітвязьня па падазрэньні ў здрадзе дзяржаве


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Сілавікі затрымалі былога палітвязьня Паўла Чуркіна па падазрэньні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленьнем разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, піша «Медиазона. Беларусь».

Сюжэт пра гэта паказалі ў перадачы «Усё па справе» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 4 Магілёў».

Падчас затрыманьня Чуркін на камэру кажа, што здымаў разьмяшчэньне «Іскандэраў», каб потым перадаць кадры УСУ. Такое заданьне беларусу нібыта далі ў Галоўным упраўленьні разьведкі Ўкраіны.

У якасьці пацьверджаньня, што Чуркін быў завэрбаваны спэцслужбамі Ўкраіны, у сюжэце дэманструюць ролік, дзе мужчына на камэру чытае нешта падобнае да тэксту прысягі Ўкраіне.

Вядучая перадачы кажа, што Чуркіна падазраюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК Беларусі).

Павел Чуркін быў асуджаны ў 2021 годзе на год калёніі за абразу Лукашэнкі (артыкул 368). Адбываў пакараньне ў турме № 4. 24 траўня 2022 года выйшаў на волю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG