Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулы год каля 10 чалавек асудзілі за «адзіночныя пікеты» на Зыбіцкай у Менску


За «адзіночныя пікеты» на вуліцы Зыбіцкай затрымалі каля 10 чалавек за 2023 год. Яны былі аштрафаваныя або атрымалі адміністрацыйныя арышты на 15 дзён.

Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Минск-Новости» паведаміў судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітры Карсюк, піша reform.by

Паводле яго, у суд паступае «мноства спраў» аб грубых адміністрацыйных правапарушэньнях на Зыбіцкай. Расказваючы пра гэтыя парушэньні, Карсюк сказаў:

«Каля 10 спраў — аб парушэньні вызначанага парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, калі адпачывальнікі без атрыманьня прадугледжанага законам дазволу праводзілі адзіночныя пікеты, выкрыкваючы лёзунгі пратэставага характару. У выніку вінаватыя асобы зазналі адміністрацыйныя спагнаньні — ад штрафаў да арышту тэрмінам на 15 дзён».

  • 5 красавіка праваабарончы цэнтар «Вясны» прэзэнтаваў справаздачы аб прававой сытуацыі ў Беларусі «Абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам».
  • Паводле «Вясны», якая спасылаецца на сайт Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, на канец лютага 2024 году ў сьпісе датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці было 3819 грамадзянаў Беларусі і іншаземцаў. З сакавіка мінулага году іх стала больш на 1332 чалавекі, амаль на 35%. «Чэмпіёнам» сярод артыкулаў Крымінальнага кодэксу, за які людзей уключалі ў «сьпіс экстрэмістаў», стаў так званы «народны» артыкул 342 — за «дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Ён забясьпечыў больш за палову прыбаўкі — 740 новых «экстрэмістаў».
  • Далей у сьпісе ідуць артыкул 368 пра абразу прэзыдэнта (230 абвінавачаных), 130-ы артыкул пра распальваньне варожасьці (202 абвінавачаныя) і яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу. Зь іх толькі ў 361-1 артыкуле вядзецца пра экстрэмізм (гэта «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім»). Такіх асуджаных за мінулы год было зарэгістравана 91.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG