Прысуд Ціханоўскаму 14 сьнежня агучылі ў яго родным Гомлі.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч расказала Свабодзе, што адбывалася ў судовай залі падчас прысуду.
Скончыўся адзін з самых доўгіх і самых закрытых палітычных судовых працэсаў у Беларусі. Справа Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова завяршылася велізарнымі турэмнымі прысудамі.
Пасьля агучваньня выраку журналісту Свабоды Ігару Лосіку ягоная жонка Дар'я Лосік зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі.
Палітвязьняў Ігара Лосіка, Дзьмітрыя Папова, Арцёма Сакава, Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і Ўладзімера Цыгановіча судзілі ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА-3.
На 14 сьнежня ў Беларусі 920 зьняволеных з палітычных матываў.
Праваабарончая супольнасьць выступіла з сумеснай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі шэрагу фігурантаў крымінальных спраў.
Палітык выказалася перад будучым прысудам свайму мужу, які ўжо паўтара года правёў за кратамі.
Гэты судовы працэс можа стаць ня толькі адным з самых доўгіх у гісторыі Беларусі, але і адным з самых закрытых.
Праваабаронца Леанід Судаленка цяпер у гомельскім СІЗА. Ён чакае апэляцыі ў абласным судзе, бо ня згодны з прысудам — тры гады калёніі за «масавыя беспарадкі».
Новы канцлер Нямеччыны Оляф Шольц раней назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, які ня мае легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва ўласнай краіны.
Удзельніцы праекту зачыталі імёны 106 беларускіх жанчын-палітвязьняў.
У Беларусі працягваецца ціск на людзей пасьля выбараў прэзыдэнта 2020 году, рэгулярна адбываюцца затрыманьні і ператрусы. Свабода паведамляе пра рэпрэсіі 13 сьнежня.
У межах кампаніі салідарнасьці Libereco #WeStandBYyou сымбалічныя «хросныя» зьявіліся ў палітвязьняў у журналістаў Людмілы Чэкінай, Ірыны Слаўнікавай, Віктара Фянчука, Ягора Марціновіча, Аляксандра Дайнэкі, Ірыны Леўшынай і іншых палітвязьняў.
23 лістапада з калёніі ў Глыбокім вызваліўся палітвязень Аляксей Раманаў. Ён інвалід другой групы, мае анкалягічнае захворваньне. Да калёніі ён атрымліваў пэнсію па інваліднасьці. Цяпер яе не даюць, бо не прыйшлі дакумэнты з калёніі.
Пакупнікі набывалі жывапіс, кераміку і іншыя творчыя работы, сабраўшы такім чынам грошы для тых, каго трымаюць у турмах з палітычных прычын.
Па стане на 13 сьнежня ў Беларусі 912 зьняволеных з палітычных матываў.
У Беларусі перасьлед праціўнікаў уладаў не спыняецца і за кратамі.
У старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які 7 месяцаў сядзіць у «справе змоўнікаў», пацьвердзілі анкалягічны дыягназ, піша «Наша ніва».
У Беларусі працягваецца ціск на людзей пасьля выбараў прэзыдэнта 2020 году, рэгулярна адбываюцца затрыманьні і ператрусы. Свабода паведамляе пра рэпрэсіі 11 сьнежня.
Палітзьняволенай Стасі Міронцавай крыкнулі з суседняй камэры, што атрымалі паштоўку зь яе малюнкам. Валянтэрка праекту «Вольныя паштоўкі» расказала, як сьвежыя ідэі і падыходы новай ініцыятывы дапамагаюць палітвязьням і іх сем’ям перажыць цяжкія часы.
10 сьнежня споўнілася 73 гады з моманту прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды ў цэнтры Варшавы сёньня адбылася акцыя ў падтрымку палітзьняволеных, арганізаваная праваабарончым Цэнтрам «Вясна» і Беларускім Домам.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля правёў разгляд крымінальнай справы ў будынку міліцыі. Прысутнічаць на судзе выклікалі позвамі тых, хто трапляўся на пратэстах. Гэта назвалі «прафіляктычнай работай».
Беларускія праваабаронцы і журналісты сабраліся ў Вільні, каб адзначыць Сусьветны дзень правоў чалавека.
У Міжнародны дзень правоў чалавека падчас форуму журналістаў Літвы і Беларусі, што праходзіць у літоўскім Сэйме, Андрэй Аляксандраў, які знаходзіцца ў СІЗА № 1, узнагароджаны статуэткай «Надзея Свабоды» і прэміяй.
Справу 21-гадовага грамадзяніна Расеі накіравалі ў суд паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне варожасьці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі) Крымінальнага кодэксу. Першапачаткова яго абвінавачвалі толькі па арт. 342 КК.
Прэмія «За абарону правоў чалавека – 2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Ўласавай, Максіму Знаку і Дзьмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небясьпецы.
Сэйм Польшчы 9 сьнежня прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускі рэжым спыніць рэпрэсіі супраць Анжалікі Борыс, Анджэя Пачобута ды іншых палітвязьняў.
Працэс у Менскім гарадзкім судзе праходзіў у закрытым рэжыме.
На 9 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 907 чалавек. За кратамі на гэтых людзей працягваецца ціск з боку сілавікоў.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Агляд выракаў судоў, ператрусаў і затрыманьняў за 9 сьнежня.
Рэдактара выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука затрымалі, яго адправяць у СІЗА КДБ.
Пра сьмерць бацькі палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай напісала яе дачка Настасься.
Праваабаронцы абурыліся, што перад і пасьля прапагандысцкіх выпускаў навін і праграмаў БТ, у якіх вывальваюць тоны гразі на крытыкаў рэжыму, кампанія Henkel дае рэкляму мыйных сродкаў. Henkel і Dr. Theiss адрэгавалі.
На 6 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 907 чалавек. За кратамі на гэтых людзей працягваецца ціск з боку сілавікоў.
Справу расейкі Соф’і Сапегі, дзяўчыны Рамана Пратасевіча, неўзабаве перададуць у суд, ёй пагражае да 6 гадоў турмы. Родныя спадзяюцца на яе экстрадыцыю ў Расею.
Паводле тэлеграм-каналу «Списки задержанных», 8 сьнежня ў Беларусі затрымалі прынамсі 6 чалавек.
Віцяблянку Яну Пінчук затрымалі 1 лістапада і зьмясьцілі пад варту ў СІЗА-5 Санкт-Пецярбургу. Дзяўчына апошні раз была ў Беларусі год таму і не падазравала, што знаходзіцца ў вышуку.
37-гадовы Руслан Багданоўскі — кіроўца электракара Тesla, з вокнаў якога 11 кастрычніка пад сьценамі турмы на Акрэсьціна гучала песьня «Разбуры турмы муры». Другі хлопец, якога затрымалі разам зь ім, — кліент таксі. На іх склалі па два пратаколы і трымалі 30 сутак у карцары ў нечалавечых умовах.
Палітоляга і кансультантку Валерыю Касьцюгову ўжо больш за пяць месяцаў утрымліваюць у менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Прашэньня аб памілаваньні яна не пісала.
Палітвязень Анджэй Пачобут, які па-ранейшаму знаходзіцца ў беларускай турме, атрымаў галоўную журналісцкую прэмію Польшчы.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да блогера Эдуарда Пальчыса. Суд зрабілі закрытым. На пачатку працэсу палітвязень адмовіўся ўставаць, заявіў адвод судзьдзі Пятру Арлову і папрасіў самога яго, Пальчыса, выдаліць з залі.
Празь няспынныя акадэмічныя рэпрэсіі Беларусь страціла месца ў кіраўніцтве працоўнай групы Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
7 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў нямецкім Мюнхэне, сталіцы Баварыі.
Праваабаронцы абурыліся, што перад і пасьля прапагандысцкіх выпускаў навін і праграмаў БТ, у якіх вывальваюць тоны бруду на крытыкаў рэжыму, кампанія Henkel дае рэкляму мыйных сродкаў. Henkel адрэгавала.
Пра гэта Свабодзе паведаміў муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда.
Галоўная рэдактарка ліквідаванага ўладамі парталу Tut.by атрымала прэстыжную нямецкую ўзнагароду, знаходзячыся за кратамі.
Вядомы музыка адбывае «хімію», а адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на яго. Банцэр ужо адседзеў у штрафным ізалятары 70 сутак і атрымаў новыя.
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі больш як паўтара года. Яго бацькі Аляксандар Аляксандравіч і Натальля Вітальеўна расказалі ў інтэрвію Свабодзе, як яны жывуць, пакуль іх сын у турме.
Загрузіць яшчэ