Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Паводле інфармацыі БАЖ, Сацука ўзялі пад варту пасьля допыту ў Сьледчым камітэце ў старой справе аб атрыманьні хабару.
Як мы паведамлялі, раніцай 8 сьнежня ў доме Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго канфіскавалі тэлефоны і ноўтбукі, а самога яго павезьлі ў Сьледчы камітэт.
Сёньня з раніцы сайт «Ежедневника» ej.by не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.