Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд палітвязьня грамадзяніна Расеі Дуднікава прызначылі на 20 сьнежня, яму пагражае да 12 гадоў турмы


Ягор Дуднікаў
Ягор Дуднікаў

Справу 21-гадовага грамадзяніна Расеі накіравалі ў суд паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне варожасьці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі) Крымінальнага кодэксу. Першапачаткова яго абвінавачвалі толькі па арт. 342 КК.

Менскі гарадзкі суд пачне разгляд справы расейца Ягора Дуднікава 20 сьнежня, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Менскім гарадзкім судзе:

«Разгляд справы прызначаны на 20 сьнежня ў адкрытым судовым паседжаньні».

Дуднікаву пагражае да 12 гадоў зьняволеньня, пішуць праваабаронцы.

Згодна з матэрыяламі справы, з 19 студзеня па 21 траўня 2021 году з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў адным з Telegram-чатаў «з мэтай нагнятаньня напружанасьці і канфліктнасьці ў грамадзтве і дзяржаве» Дуднікаў нібыта разьмясьціў ня менш за 55 агучаных ім галасавых паведамленьняў пабуджальнага характару.

«Сваімі паведамленьнямі абвінавачаны распальваў сацыяльную варожасьць па прыкмеце прафэсійнай прыналежнасьці. Фармаваў адмоўны вобраз прадстаўнікоў улады і непрыязнасьць да іх. Схіляў грамадзян да заплянаваных супрацьпраўных дзеяньняў. Ён жа ў Telegram-чаце заклікаў да захопу дзяржаўнай ўлады, гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу, узьнікненьня масавых беспарадкаў з гвалтам да прадстаўнікоў улады, а таксама іншых дзеяньняў на шкоду нацыянальнай бясьпецы краіны», — гаворыцца ў тлумачэньні пракуратуру.

Ягора Дуднікава трымаюць пад вартай ад 5 траўня. Крымінальную справу супраць расейца распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленьні ў тэлеграм-канале «ОГСБ». Ягор празь ліст зь СІЗА расказаў пра тое, што пасьля затрыманьня сілавікі катавалі яго.

Belarus - Political prisoners of foreign citizenship, undated
Belarus - Political prisoners of foreign citizenship, undated

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG