Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца году — Марфа Рабкова, журналіст году — Дзяніс Івашын. Назвалі ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека


Уручэньне Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека 2018 году. Архіўнае фота.
Уручэньне Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека 2018 году. Архіўнае фота.

Беларускія праваабаронцы і журналісты сабраліся ў Вільні, каб адзначыць Сусьветны дзень правоў чалавека.

Заплянаваныя адразу дзьве імпрэзы: узнагароджаньне ляўрэатаў прэміі ў праваабарончай галіне і міжнародны форум з удзелам журналісцкай супольнасьці.

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні 10 сьнежня а 15-й гадзіне распачне онлайн-цырымонію ўзнагароджаньня штогадовай Нацыянальнай прэміяй праваабарончай супольнасьці Беларусі за абарону і прасоўваньне правоў чалавека.

9 сьнежня праваабарончая супольнасьць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі за абарону і прасоўваньне правоў чалавека ў 2021 годзе.

«Праваабаронца году — 2021»:

Праваабаронца году — зьняволеная Марфа Рабкова.

Намінаваныя былі:

  • Вольга Гарбунова
  • Наста Лойка
  • Марфа Рабкова.

«Журналіст году — 2021»:

Журналіст году — Дзяніс Івашын.

Намінаваныя былі:

  • Марына Золатава
  • Дзяніс Івашын
  • Алена Талкачова.

«Праваабарончая кампанія/ініцыятыва году — 2021»:

Праваабарончая кампанія году —«Жнівень2020».​

Намінаваныя былі:

  • Маніторынг судоў валянтэрамі «Вясны»
  • Ініцыятыва «Пішыце лісты» валянтэра Ільлі Міронава
  • Міжнародны мэдыяпраект «Жнівень2020» (august2020.info).

Марфа Рабкова і Дзяніс Івашын утрымліваюцца за кратамі і
прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Як і яшчэ больш за 900 вязьняў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў.

Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў адбудзецца онлайн 10 сьнежня 2021 году, у дзень прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Трансьляцыя на старонцы Беларускага Дому правоў чалавека ў
Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненьні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі ляўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснаваньня прэмія пашырылася, цяпер беларуская праваабарончая супольнасьць штогод адзначае праваабаронцу году, журналіста году, адваката году (да 2015 г.) і, упершыню ў 2016 г., праваабарончую кампанію ці ініцыятыву году – за ўнёсак у абарону і прасоўваньне правоў чалавека.

Форум у Вільні

9 сьнежня ў Сейме Літвы распачаў працу прадстаўнічы міжнародны форум, прымеркаваны да Сусьветнага дня правоў чалавека. Акцэнт зроблены на становішчам са свабодай слова ў Беларусі.

Удзельнічаюць беларускія і літоўскія журналісты, прэзыдэнт Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў Могенс Бліхер Б’ерэгард і прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра.

Імпрэза пачалася з абвяшчэньня, што 31 прадстаўнік мэдыя ў Беларусі знаходзіцца ў няволі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG