Сэнсацыі не адбылося: як усе і чакалі, Лукашэнка абраны старшынём Усебеларускага народнага сходу (УНС). Цяпер фармальна ў яго два тытулы.
Полк Каліноўскага дазволіў сваім байцам балятавацца на выбарах у Каардынацыйную раду, але пры ўмове сыходу са складу палку.
У Талачыне на хаце, у якой з 1936 да 1945 году жыў знакаміты беларускі мастак Лявон Баразна, зьявілася памятая дошка.
Амаль 282 мільёны людзей па ўсім сьвеце сутыкаюцца з вострым недахопам харчаваньня.
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Сход завершыцца 25 красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку.
Пасьля абраньня старшынём прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу Аляксандар Лукашэнка расказаў пра свае палітычныя пляны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду падпісаў ухвалены Кангрэсам пакет мер, у адпаведнасьці з якім Украіне выдзяляць $ 61 млрд.
Лукашэнку падчас Усебеларускага народнага сходу спыталі пра разьмяшчэньне ў краіне ядзернай зброі.
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? Пра гэта мы пагаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.
Адпаведныя вынікі тайнага галасаваньня на пасяджэньні УНС 24 красавіка агучыла старшыня Падліковай камісіі УНС, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзьведзева.
Белстат абнародаваў дадзеныя аб намінальных налічаных заробках у сакавіку па рэгіёнах сфэрах занятасьці.
Ад праваабарончай ініцыятывы стала вядома, што пачалі расфармоўваць СІЗА-1, якое знаходзіцца ў цэнтры Менску.
Драўляная мэмарыяльная шыльда, прысьвечаная побыту нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі ў Горадні, зьнікла са сьцяны Новага замку.
Чацьвёрты дзень нараджэньня сустракае за кратамі Марыя Калесьнікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сымбаляў беларускага пратэсту 2020 году. 24 красавіка ёй споўнілася 42 гады.
Стала вядома, хто можа ўзначаліць новы орган улады.
24 красавіка ў Менску сабраўся так званы «Ўсебеларускі народны сход». Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. Фармальна яму перайшлі важныя паўнамоцтвы Лукашэнкі і іншых органаў улады. Гэта на паперы. А што будзе ў рэальнасьці?
Рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч забараніў супрацоўнікам ВНУ ўдзельнічаць у канфэрэнцыях, курсах і сэмінарах, якія не прадугледжаныя плянам Міністэрства аховы здароўя.
23 красавіка ў Менску раптоўна памёр кандыдат тэхнічных навук, былы гулец менскай футбольнай каманды «Тарпеда», паэт і публіцыст Алесь Клышка, паведамляе «Радыё Рацыя».
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, з 24 лютага 2022 году да першага студзеня 2023 году, з украінскіх банкаматаў выкралі 447,7 мільёна грыўняў — гэта больш за 11 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
Закон увайшоў у адзін пакет дакумэнтаў, якія прадугледжвалі вайсковую дапамогу Ўкраіне і Ізраілю.
Днямі некаторыя беларускія судзьдзі, якія выносілі палітычна-матываваныя прысуды, пайшлі на павышэньне, а аднаго зьнялі з пасады за «зьдзяйсьненьне правіны».
Першага намесьніка начальніка Акадэміі МУС Аляксея Башана абралі намесьнікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.
Грамадзянін Беларусі раней, імаверна, служыў у Гомельскім упраўленьні Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Расьсьледаваньне ініцыявалі пасьля адпаведнай заявы журналіста і актывіста, які працуе на польска-беларускай мяжы.
Сьвятара Дзьмітрыя Сафронава, які адпраўляў паніхіду па палітыку Аляксею Навальным, на 3 гады забаранілі ў служэньні. Адпаведны указ, падпісаны патрыярхам Кірылам (Уладзімірам Гундзяевым), апублікаваны на сайце Маскоўскай эпархіі РПЦ.
Пасьля масавых акцый пратэсту ў 2013–2014 гадах, калі Віктар Януковіч уцёк у Расею, з Украіны ўцёк і Андрэй Кравец. Публічнай інфармацыі аб тым, што праваахоўныя органы Ўкраіны завялі супраць яго крымінальную справу і абвясьцілі ў вышук, не было.
На відэа сілавікоў жанчына кажа, што ў 2020 годзе «садзейнічала экстрэмісцкаму фармаваньню „Вясна“» і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце пляну «Перамога».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала сваю гадавую справаздачу з дакумэнтацыяй праблемаў у сфэры правоў чалавека за 2023 год ў 155 краінах.
24 красавіка каля 6-й раніцы непадалёк ад польскага гораду Седльцы ў аварыю трапіў беларускі аўтобус, у якім знаходзіліся 15 чалавек, паведамляюць польскія СМІ. У МЗС Беларусі кажуць пра 14 пасажыраў у аўтобусе.
У Смаленскай вобласьці Расеі 24 красавіка ў выніку ўдараў дронаў узьніклі пажары на аб’ектах паліўна-энэргетычнага комплексу, паведаміў губэрнатар рэгіёну Васіль Анохін.
Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна дэнансавала больш за 50 міжнародных дакумэнтаў, якія вызначалі супрацу зь Беларусьсю ў розных сфэрах — выйшла зь іх або спыніла іх дзеяньне.
Міністэрства інфармацыі Беларусі дазволіла беларускім тэлеканалам паказваць чэмпіянат Эўропы ў футболе 2024 году бяз згоды Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый УЭФА.
Міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган паабяцаў стварыць у краіне сваю апэрацыйную сыстэму, браўзэр і офісны пакет.
Беларускія пошукава-ратавальныя атрады за апошні месяц пісалі пра зьнікненьне ў Расеі сама меней 8 беларусаў, 5 зь іх дагэтуль шукаюць.
У сучаснай Беларусі няма другога такога палітыка, як Зянон Пазьняк, які ачольваў Беларускі Народны Фронт і незалежніцкі рух у лёсавызначальны час канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Сёньня ён адзначае сваё 80-годзьдзе.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам. Адпаведная пастанова міністэрства падпісаная 15 красавіка.
24 красавіка ў Менску пачынаецца так званы «Ўсебеларускі народны сход», які мае ісьці два дні. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. Расказваем, што такое УНС і чаго ад яго можна чакаць.
Законапраекты прадугледжваюць выдзяленьне 61 мільярд даляраў ЗША для Ўкраіны, 26 млрд для Ізраілю і на гуманітарную дапамогу пацярпелым мірным жыхарам і больш за 8 млрд на барацьбу з уплывам Кітаю ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.
Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Канчатковы сьпіс відаў дзейнасьці, якія могуць ажыцьцяўляць ІП, урад павінен падрыхтаваць да 1 ліпеня.
Тэарэтычную і практычную дапамогу ў правядзеньні занятку надавалі супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі.
Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманы намесьнік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў. Пра гэта паведаміў увечары 23 красавіка расейскі Сьледчы камітэт.
Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі, што сетка беларускіх, расейскіх і эўрапейскіх кампаній у абыход санкцыяў увозіць з Эўропы ў Расею празь Беларусь люксавыя і грузавыя аўтамабілі.
У рамках саміту сьпікераў парлямэнтаў краін Эўразьвязу Сьвятлана Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч, расказаў «Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг падчас візыту ў Варшаву 23 красавіка заявіў пра адсутнасьць у Паўночнаатлянтычнага альянсу плянаў пашыраць зону дысьлякацыі ядзернай зброі.
Кватэру палітзьняволенага юрыста «Вясны» і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча прадалі з аўкцыёну за 145 390 беларускіх рублёў.
Суполку «Авторынок Беларусь» ва «ЎКантакце», прысьвечаную продажу аўтамабіляў, унесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставаньне-2024. Сёлета для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 54,9 тысячы абітурыентаў. Рэгістрацыя праходзіла з 9 па 22 красавіка.
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы Ўсебеларускі народны сход для Лукашэнкі супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага?
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Загрузіць яшчэ