Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб дапамозе Ўкраіне. Што адпраўляюць?

абноўлена

Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду падпісаў ухвалены Кангрэсам пакет захадаў, у адпаведнасьці зь якім Украіне выдзеляць $61 млрд.

Таксама падпісаныя і законы аб вайсковай дапамозе Ізраілю і Тайваню.

Законапраект таксама ўключае ў сябе 26 мільярдаў даляраў для Ізраілю, які змагаецца з баевікамі ХАМАС у сэктары Газа, і 8 мільярдаў даляраў на супрацьдзеяньне Кітаю, які пагражае Тайваню і іншым саюзьнікам у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Байдэн заявіў неўзабаве пасьля галасаваньня ў Сэнаце, што Злучаныя Штаты могуць пачаць адпраўку зброі і вайсковай тэхнікі ва Ўкраіну на гэтым тыдні.

«Гэты важны закон зробіць нашу нацыю і сьвет больш бясьпечнымі, паколькі мы падтрымліваем нашых сяброў, якія абараняюцца ад тэрарыстаў, такіх як ХАМАС, і тыранаў, такіх як [прэзыдэнт Расеі Ўладзімір] Пуцін», — сказаў Байдэн.

У пакет дапамогі, у прыватнасьці, уваходзяць:

  • ракеты для СПА RIM-7 і AIM-9M;
  • ПЗРК Stinger;
  • стралковая зброя, баепрыпасы да яе;
  • патроны для барацьбы з дронамі;
  • боезапас для HIMARS;
  • 155-мм артылерыйскія набоі;
  • набоі калібру 105 мм;
  • мінамётныя набоі калібру 60 мм;
  • БМП Bradley;
  • транспартныя сродкі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня;
  • тактычныя аўтамабілі;
  • ракеты з аптычным адсочваньнем і правадной наводкай (TOW);
  • супрацьтанкавыя сыстэмы Javelin і AT-4;
  • высокадакладныя авіяцыйныя бомбы;
  • аэрадромна-дапаможнае абсталяваньне;
  • супрацьтанкавыя міны;
  • супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
  • выбухныя баепрыпасы для зьнішчэньня перашкодаў;
  • прыборы начнога бачаньня;
  • прыстасаваньні для разьмінаваньня;
  • паветраныя сыстэмы Altius-600 UAS, Jump-20 UAS, Hornet UAS, Puma UAS, Scan Eagle UAS;
  • больш за 6000 авіяцыйных ракет Zuni;
  • больш за 20 000 авіяцыйных ракет Hydra-70;
  • запасныя часткі і іншае абсталяваньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG