Іншых падрабязнасьцяў ведамства не прыводзіць.
Згодна з сайтам Мінабароны РФ, Цімуру Іванову 49 гадоў. У 1999-2012 гадах працаваў на прадпрыемствах паліўна-энэргетычнага комплексу, потым ва ўрадзе Маскоўскай вобласьці. У 2013 — 2016 гадах займаў пасаду гендырэктара «Абаронбуда». У маі 2016 году ўказам прэзыдэнта Расеі быў прызначаны намесьнікам міністра абароны.
Цімур Іваноў курыруе пытаньні жыльлёвага забесьпячэньня войскаў, будаўніцтва і капрамонт аб’ектаў міністэрства і вайсковую іпатэку. Таксама ён займаўся пытаньнямі будаўніцтва галоўнага храма Ўзброеных сіл, адзначае РБК.
Цімур Іваноў знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Канады.
У сьнежні 2022 году каманда апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага апублікавала расьсьледаваньне пра сямʼю Цімура Іванова. У матэрыяле гаварылася, што Іваноў і ягоная жонка Сьвятлана выдаткавалі звыш мільёна эўра на адпачынак, арэнду вілаў і яхтаў, каштоўнасьці і адзеньне, а асабістыя рахункі жонкі чыноўніка аплочвала фірма, якая займаецца аднаўленьнем разбуранага ў выніку баявых дзеяньняў украінскага Марыюпаля.