Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы расьсьледуюць справу аб злоўжываньнях у дачыненьні да мігрантаў, якія нелегальна трапілі ў краіну зь Беларусі


Польскі памежнік на польска-беларускай мяжы, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Польскі памежнік на польска-беларускай мяжы, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Акруговая пракуратура ў Седльцы (Мазавецкае ваяводзтва Польшчы) ініцыявала расьсьледаваньне па факце злоўжываньня паўнамоцтвамі і невыкананьня службовых абавязкаў пры ахове дзяржаўнай мяжы супрацоўнікамі памежнай аховы, паліцыі і іншых службаў у пэрыяд зь верасьня 2021-га па сакавік 2024 году на польска-беларускай мяжы.

Яно тычыцца выпадкаў вяртаньня іншаземцаў да лініі дзяржаўнай мяжы (так званая працэдура push-back), нягледзячы на іх заяву аб жаданьні атрымаць міжнародную абарону, а таксама вяртаньня да мяжы ўцекачоў у стане, які непасрэдна пагражаў іх здароўю і жыцьцю.

Расьсьледаваньне ініцыявалі пасьля адпаведнай заявы журналіста і актывіста, які працуе на польска-беларускай мяжы (яго імя пракуратура не называе).

Цяпер пракуроры праводзяць сьледзтва і вызначаюць колькасьць выпадкаў імавернага парушэньня законаў.

  • Толькі за мінулы дзень, 23 красавіка, Памежная ахова Польшчы зафіксавала 218 спробаў парушэньня дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі, служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 6 такіх спробаў, Дзяржаўная памежная ахова Латвіі — 17.
  • Ад пачатку красавіка Польшча, Літва і Латвія спынілі амаль ужо 5 тысяч спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі — практычна ўдвая больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстычных зьвестак памежных ведамстваў.
  • За 23 красавіцкі дзень Польшча прадухіліла 4364 спробы незаконнага пранікненьня зь беларускай тэрыторыі — больш, чым за любы поўны месяц 2023 году.
  • У 2024 годзе краіны Эўразьвязу зафіксавалі ўжо каля 9,8 тысячы такіх спробаў, у тым ліку Польшча — 8245.
  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ цягнецца зь вясны 2021 году.
  • У пачатку красавіка Памежная ахова Польшчы абвінаваціла беларускія ўлады ў стварэньні чэргаў на мяжы, патлумачыўшы павольны і пільны дагляд падарожнікаў на мяжы зь Беларусьсю «пагрозамі нелегальнай міграцыі», празь якія афіцэраў з пункту пропуску ў Тарэспалі перакідваюць на стрымліваньне мігрантаў у лясах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG