Назвы грыбоў — словы, засвоеныя ня ў школе ці з расейскіх сэрыялаў, а ад дзядоў-бацькоў. Таму грыбаўніцтва — тая галіна, дзе беларускія словы ведаюць і ўжываюць нават самыя расейскамоўныя беларусы. Гэта жыцьцёва важна, бо за назвамі — практычныя веды пра добрыя і неядомыя грыбы.
А беларускія народныя назвы грыбоў — асобны паэтычны сьвет: у ім жывуць і травеньская красулька, і буцяновыя яйкі, і шчыранькі добрык. У кожнай гаворцы свой набор словаў. Але тэст, як правіла, пра найбольш пашыраныя грыбныя назвы, і ўсё ж няпросты. Удачы!
Не. Правільна — „подосиновик“. Беларускія словы асавíк (грыб) і асіна (дрэва) аднаго кораня. А „опёнок“ па-беларуску апенька (жаночага роду).
Не. Правільна — „подосиновик“. Беларускія словы асавíк (грыб) і асіна (дрэва) аднаго кораня. А рас. „свинушка“ па-беларуску капытнік.
Так. Дарэчы, беларускія словы асавíк (грыб) і асіна (дрэва) калісьці былі аднаго кораня.
Не. Правільна — „подберёзовик“. У беларускіх гаворках абáбак, бабка, падбярозавік, падбярэзьнік. А „белый гриб“ па-беларуску баравік.
Не. Правільна — „подберёзовик“. У беларускіх гаворках абáбак, бабка, падбярозавік, падбярэзьнік. А „серая рядовк“ па-беларуску падзялёнка.
Так. У беларускіх гаворках таксама бабка, падбярозавік, падбярэзьнік.
Так. Ваўнянкі — бо іхныя шапкі пакрытыя валаскамі, падобнымі на воўну.
Не. Ваўнянкі. Іхныя шапкі пакрытыя валаскамі, падобнымі на воўну. А зайчыкаў добрык — тое, што па-расейску „польский гриб“.
Не. Ваўнянкі. Іхныя шапкі пакрытыя валаскамі, падобнымі на воўну. А рыжóк тое самае, што ры́жык.
Не. Гэта порхаўка, якая пыхкае „дымам“, калі на яе наступіць, — па-расейску „дождевик“. А суравежка — тое самае, што сыраежка.
Не. Гэта порхаўка якая пыхкае „дымам“, калі на яе наступіць, — па-расейску „дождевик“. А парасонік — па-расейску „гриб-зонтик“.
Так! Порхаўка, якая лопаецца і пыхкае „дымам“, калі на яе наступіць, па-расейску завецца „дождевик“.
У літаратурнай мове смаржок (відаць, ад зашморгваць ‘сьцягваць’). У гаворках (чамусьці менавіта пад Менскам) гэты грыб называюць і смаркач (не „смаркачок“!) — бо сьлізкі.
У літаратурнай мове смаржок (відаць, ад зашморгваць ‘сьцягваць’). Ёсьць дыялектная форма смарчок (таго ж кораня, што смаркацца).
Так, у літаратурнай мове смаржок. Таго ж паходжаньня, што і зашморгваць ‘сьцягваць’: шапка ў яго нібы пакамечаная.
Так, глузды́. У беларускай мове слова азначае яшчэ і ‘мазґі’. Ясна, адкуль назва гэтых умоўна ядомых (!) грыбоў: іх шапкі нагадваюць мазгавыя зьвіліны.
Не. Воўчы (благі, паганы) грыб — назва розных неядомых грыбоў. Правільны адказ — глузды́. Слова азначае яшчэ і ‘мазґі’. Шапкі гэтых умоўна ядомых (!) грыбоў нагадваюць мазгавыя зьвіліны.
Не. Глузды́. Слова азначае яшчэ і ‘мазґі’. Шапкі гэтых умоўна ядомых (!) грыбоў нагадваюць мазгавыя зьвіліны. Грузды́ — зусім іншыя грыбы, вядомыя і ядомыя, сямейства суравежкавых.
Не. Правільны адказ — шампіньёны. Печуры́цы (варыянты — пячуркі, пячоркі) — традыцыйныя беларускія назвы гэтых грыбоў.
Так, печуры́цы (варыянты — пячуркі, пячоркі) — традыцыйныя беларускія назвы гэтых грыбоў. Завуцца так не ад пячоры, а таму што іх можна пекчы.
Не. Правільны адказ — шампіньёны. Печуры́цы (варыянты — пячуркі, пячоркі) — традыцыйныя беларускія назвы гэтых грыбоў. Завуцца так не ад пячоры, а таму што іх можна пекчы.
Так, або два словы: дрэўнае вушка. (Іншы від таго ж роду завуць пянёвік, вушкі, сьвіное вуха.) Расьце на пнях і ламаччы. Штучна разводзяць.
Не. Імшáрнік — тое самае, што махавік. Правільны адказ — дрэўнавушка (або дрэўнае вушка).
Не. Правільны адказ — дрэўнавушка (або дрэўнае вушка). А дубовы заяц (або белы вожык) — серкава-жоўтая гýба на дрэвах і пнях.
Так! Яго ў розных гаворках завуць праўдзівы, справядлівы, шчыры, просты, добры грыб — або і проста: Грыб. Ясна, хто галоўны ў беларускім грыбным каралеўстве.
Не. Хоць трýфля — вельмі карысны, смачны і таму дарагі грыб (яшчэ сто гадоў таму масава зьбіралі ў Белавескай пушчы), але справядлівы (а таксама праўдзівы, шчыры, просты, добры) грыб — гэта баравік.
Не. Хоць мухамор і вельмі прыкметны, але ён увайшоў у народную мудрасьць хіба што прыказкай „Дзе мухаморы, там і баравікі“. А баравік у гаворках завуцьпраўдзівы, справядлівы, шчыры, просты, добры грыб — або і проста: Грыб.
Не, гэта дробны імжысты дождж. А грыбню́ штучна ўкараніць няпроста нават для МЗКЦ, які вырабляе шасі для расейскіх „Іскандэраў“.
Так! Здаўна лічыцца, што пасьля такога дажджу грыбы растуць асабліва хутка.
Не, гэта дробны імжысты дождж. Лічыцца, што пасьля яго грыбы хутка растуць.