Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шольц папярэдзіў Маскву пра «гатоўнасьць абараняць ад нападаў кожны квадратны мэтар тэрыторыі NATO»


Оляф Шольц. Ілюстрацыйнае фота
Оляф Шольц. Ілюстрацыйнае фота

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, выступаючы 2 чэрвеня на Ўсходненямецкім эканамічным форуме, згадаў гатоўнасьць NATO абараніць сябе пры неабходнасьці і дадаў, што Масква павінна дакладна гэта ўсьведамляць.

На гэтым мерапрыемстве адначасова з Шольцам прысутнічала прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце.

Шольц падкрэсьліў, што Нямеччына адыграла вядучую ролю ў прысутнасьці NATO ў краінах Балтыі на граніцы з Расеяй. «І паколькі пагроза з боку Расеі будзе захоўвацца, мы сумесна зь іншымі саюзьнікамі вырашылі летась разгарнуць у краінах Балтыі дадатковыя падразьдзяленьні».

У будучыні, паводле Шольца, NATO плянуе разьмясьціць у названым рэгіёне на пастаяннай аснове цэлую брыгаду. «Гэты паварот у палітыцы бясьпекі неабходны, каб паказаць Расеі нашу гатоўнасьць абараняць ад нападаў кожны квадратны мэтар тэрыторыі NATO», — заявіў Оляф Шольц.

Раней на мінулым тыдні расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква ўважліва сочыць за дыскусіяй аб зьняцьці для ўкраінскага войска забароны ўжываць дальнабойную зброю па тэрыторыі Расеі. «Прадстаўнікі краін NATO, асабліва ў Эўропе, асабліва ў малых краінах, павінны разумець, з чым яны гуляюць. Яны павінны памятаць, што зьяўляюцца дзяржавамі зь невялікай тэрыторыяй і шчыльным насельніцтвам. Гэты фактар ім трэба мець на ўвазе — перш чым гаварыць аб нанясеньні ўдараў углыб Расеі», — сказаў Пуцін у гутарцы з журналістамі 28 траўня.

У пятніцу генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адзначыў, што Паўночнаатлянтычны зьвяз чуў падобныя пагрозы ад Расеі ўжо шмат разоў і што самаабарону нельга лічыць эскаляцыяй канфлікту, піша расейская служба ВВС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG