Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці заявіў, што праверыць нэўтральнасьць беларускіх атлетаў перад Алімпіядай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў выступленьні спартоўцам зь Беларусі і Расеі безь дзяржаўных сьцягоў і гімнаў і на ўмовах нэўтральнасьці.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) афіцыйна заявіў, што пачаў праверку беларускіх атлетаў, якія атрымалі ліцэнзіі на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Іх правераць на адпаведнасьць крытэрам нэўтральнасьці.

Працэдура вэрыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. У працэсе адмыслоўцы БФСС удакладняць інфармацыю аб прыналежнасьці атлетаў да сілавых структураў, а таксама правядуць аналіз сацыяльных сетак і лічбавых сьлядоў на наяўнасьць выказваньняў у падтрымку ваенных дзеяньняў расейскіх войскаў ва Ўкраіне і наконт іншых узброеных канфліктаў.

Праект Фонду ажыцьцяўляецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) і Open Society Foundation (ЗША). Таксама БФСС зьвярнуўся да сваіх чытачоў праз сацыяльныя сеткі з просьбай ад дапамозе:

«Калі вы валодаеце інфармацыяй пра спартоўцаў, якая можа дапамагчы нашай вэрыфікацыі, вы можаце даслаць яе праз наш тэлеграм-бот: @bssfbot».

Раней кіраўнік БФСС Аляксандар Апейкін заявіў, што «рашэньне МАК наконт фармату ўдзелу ў Алімпіядзе ўзважанае і кампраміснае».

У траўні вядомыя прадстаўнікі беларускага спорту, сярод якіх Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка, Алег Дулуб, Вольга Мазуронак, выдалі заяву, у якой выказалі недавер Беларускаму фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) і ягонаму цяперашняму кіраўніку Аляксандру Апейкіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG