Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан выключыў «Талібан» зь пераліку тэрарыстаў, у Расеі таксама разглядаюць гэтае пытаньне


На сустрэчы з прэзыдэнтам Казахстану 3 чэрвеня 2024. Афіцыйнае фота
На сустрэчы з прэзыдэнтам Казахстану 3 чэрвеня 2024. Афіцыйнае фота

У сустрэчы з Такаевым ад Беларусі ўдзельнічаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў паведаміў, што казахстанскія ўлады выключылі «Талібан» зь пераліку тэрарыстычных арганізацый і цяпер выступаюць за актыўнае ўцягваньне Афганістану ў «міжрэгіянальныя сувязі».

«Казахстан вывеў рэжым талібаў з тэрарыстычнага сьпісу і зыходзіць зь меркаваньняў важнасьці разьвіцьця гандлёва-эканамічнай супрацы з сучасным Афганістанам і разуменьня таго, што гэты рэжым зьяўляецца доўгатэрміновым фактарам», — заявіў Касым-Жамарт Такаеў на сустрэчы з кіраўнікамі парлямэнтаў краін Арганізацыі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

27 траўня стала вядома, што міністэрствы замежных спраў і юстыцыі Расеі далажылі Ўладзіміру Пуціну, што забаронены ў Расеі рух «Талібан» можна выключыць са сьпісу забароненых арганізацый.

Прэзыдэнт Казахстану таксама заклікаў краіны АДКБ падтрымаць яго ініцыятыву стварыць у Алматы Рэгіянальны цэнтар ААН у мэтах устойлівага разьвіцьця для Цэнтральнай Азіі і Афганістану.

Сярод прыярытэтаў АДКБ Касым-Жамарт Такаеў назваў неабходнасьць падтрыманьня «сіл і сродкаў сыстэмы калектыўнай бясьпекі АДКБ у высокай ступені гатоўнасьці».

«У якасьці старшыні ў Арганізацыі надаём першарадную ўвагу сучаснай рэалізацыі супольных мерапрыемстваў у павышэньні апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіраваньня і фармаваньня сіл і сродкаў АДКБ. Актыўна рыхтуемся да правядзеньня на тэрыторыі Казахстану вучэньняў АДКБ „Непарушнае братэрства – 2024“ і „Скала-2024“ сёлета ўвосень», — заявіў ён.

Прэзыдэнт Казахстану таксама выказаў «сур’ёзную занепакоенасьць» у сувязі з сытуацыяй на Блізкім Усходзе і заявіў аб падтрымцы стварэньня Палестынскай дзяржавы з сталіцай ва Ўсходнім Ерусаліме на аснове формулы «дзьве дзяржавы для двух народаў». У той жа час аб вайне ва Ўкраіне ён увогуле не згадаў.

У сустрэчы з Такаевым ад Беларусі ўдзельнічаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG