Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў у Манголіі пра Чынгісхана і адказаў на крытыку мангольскіх СМІ


Аляксандар Лукашэнка ў часе візыту ў Манголію, 3 чэрвеня 2024
Аляксандар Лукашэнка ў часе візыту ў Манголію, 3 чэрвеня 2024

Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Манголіі зь першым дзяржаўным візытам. У 1992 годзе ён ужо наведваў гэтую краіну, калі быў дэпутатам.

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што парлямэнцкія выбары ў Манголіі зьяўляюцца пераломным момантам, ад якога залежыць далейшая замежная палітыка краіны.

«Вы маеце калясальныя рэсурсы, вялізныя багацьці. Гэта ваша вялікае дабро. Але гэта варта зьберагчы, абараніць. Таму што сьвет сёньня ашалеў, паважаюць толькі сілу. І, каб існаваць у гэтым шалёным сьвеце, трэба быць моцным. Я ад усёй душы зычу вам быць моцнымі, каб выжыць у гэтым сьвеце і зрабіць мангольскі народ заслужана багатым і вялікім», — сказаў Лукашэнка.

«Вялікі Чынгісхан, перад якім перад вы схіляецеся, і заслужана, таму што ў вас вялікая гісторыя, заўсёды вучыў: каб нечага дасягнуць, кожнаму трэба на сваім месцы рабіць сваю справу. А ўлада павінна быць жорсткай, цьвёрдай, як кулак. Растапыранымі пальцамі ўладу ніхто не трымае», — заявіў ён.

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб падтрыманьні замежнай палітыкі Манголіі.

«Гэта адзіны правільны шлях. Заціснутыя паміж дзьвюма імпэрыямі, найбольш вялізнымі дзяржавамі, вы вельмі тонка, акуратна праводзіце замежную палітыку, балянсуючы паміж гэтымі краінамі. Ведаю, як няпроста ўтрымацца на плаве і падвышаць дабрабыт вашага народу», — адзначыў ён.

Як паведамляецца на сайце Лукашэнкі, Беларусь і Манголія падпісалі дагавор аб дружалюбных дачыненьнях і супрацы, а таксама 14 розных галіновых дамоў, сярод якіх дарожная мапа супрацоўніцтва краін да 2026 году.

«Не рабіце нас ворагамі мангольскага народу»

Лукашэнка адказаў на крытыку мангольскіх СМІ за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны:

«Я прачытаў увесь агляд. Асабліва зьвярнуў увагу на журналістаў Манголіі. І бачу, што яны проста ангажаваныя адным бокам. Яны ня бачаць таго, што адбываецца. Ня ўсе, асобныя журналісты. І гэта ўкідваецца ў грамадзтва. Не рабіце нас ворагамі мангольскага народу. Мы вашыя самыя блізкія сябры і браты. І мы з прэзыдэнтам Манголіі ў эканоміцы дакажам, што мы шмат што можам тут зрабіць», — заявіў Лукашэнка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG