Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Пералік падрыхтаваны літоўскім Міністэрствам сельскай гаспадаркі «з улікам аб’ёму, структуры і кошту імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў».
Пад забарону падпалі 24 групы прадукцыі, у тым ліку жывыя жывёліны, мяса і субпрадукты, рыба, малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд, расьліны, гародніна, садавіна, кава і спэцыі, збожжа, трава, алей, напоі, тытунь і іншае.
Абмежаваньні ня тычацца прадукцыі, якая ня мае «альтэрнатыўных крыніц імпарту». Гэта некаторыя віды грыбоў, ягадаў, расьлінныя матэрыялы для пляценьня, патака, асобныя кармы для жывёл і іншае.
Вільня сьцьвярджае, што гэтае рашэньне дазволіць аслабіць эканоміку Беларусі і РФ, а таксама ўмацаваць нацыянальную бясьпеку Літвы.
Партал «Люстэрка» паведамляе, што ўжо сёньня ад беларусаў, якія едуць у Літву, на літоўскіх пунктах пропуску патрабуюць выкідаць прадукты, напоі, цыгарэты і іншыя тавары (нават тыя, якіх няма ў абмежавальным сьпісе).
«Мытнік вельмі старанна вывучыў зьмесьціва машыны. Перавярнуў усе сумкі. Усю ежу, напоі, ваду, алькаголь сказаў утылізаваць у кантэйнэр. Сказаў, 3 чэрвеня закон выйшаў. Я кажу, дык ноччу толькі даведаліся пра гэта. А ён кажа, маўляў, трэба цікавіцца законамі краіны, у якую заяжджаеце», — прыводзіць «Люстэрка» пост беларускага падарожніка ў адным з чатаў у Тэлеграме.
Форум