Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў абстралялі Белгарадзкую вобласьць Расеі. Загінуў намесьнік кіраўніка раёну, яшчэ тры чыноўнікі параненыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Белгарадзкую вобласьць Расеі ў ноч на нядзелю зноў абстралялі. У горадзе Шабекіне пацярпелі шасьцёра мірных жыхароў.

Як удакладніў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў, пяцёра зь іх у момант абстрэлу ехалі ў аўтобусе, шосты ішоў па вуліцы. Іх даставілі ў шпіталь.

У Карачанскім раёне здэтанаваў снарад, які не разарваўся. Гэта адбылося ў той момант, калі яго аглядалі мясцовыя чыноўнікі. Пры выбуху загінуў намесьнік кіраўніка адміністрацыі раёна Ігар Нечыпарэнка. Нязначныя раненьні атрымалі кіраўнік раёна і два начальнікі сельскіх адміністрацый.

Мінабароны Расеі паведаміла, што ноччу над Белгарадзкай і Курскай абласьцямі былі зьбіты два бесьпілётнікі, яшчэ адзін — над Азоўскім морам. Раніцай над Белгарадчынай былі зьбітыя яшчэ чатыры дроны. Сыгналы ракетнай небясьпекі ў рэгіёне працягваюцца.

Прыгранічныя з Украінай вобласьці Расеі, у першую чаргу Белгарадзкая вобласьць, у апошнія месяцы падвяргаюцца практычна штодзённым абстрэлам і атакам ударных дронаў. Расейскі бок абвінавачвае ў іх Украіну. Украінскае камандаваньне, як правіла, не камэнтуе абстрэлы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG