Расказваем, як сонечнае выпраменьваньне ўплывае на скуру, якія сродкі лепш прымяняць, як правільна імі карыстацца і што рабіць, калі вы ўсё ж такі «згарэлі» на сонцы.
5 траўня 2023 году Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла аб заканчэньні ў сьвеце пандэміі каранавірусу.
Пра гэта гаворыцца ў новым клінічным пратаколе, падрыхтаваным з ініцыятывы Генэральнай пракуратуры.
Паводле праваабаронцаў, у Расеі ўжо існуюць цэнтры «лячэньня» людзей негетэрасэксуальнай арыентацыі на паўночным Каўказе, у Маскве і іншых месцах.
Пераразмеркаваньне маладых спэцыялістаў-мэдыкаў будзе ўзгадняць спэцкамісія Мінздароўя Беларусі.
Мэры Басэл, якая ўзначальвала ініцыятыву Vaccine Ecosystem, тлумачыць, што варта рыхтавацца да новых эпідэміяў.
Чакаецца, што зь ліпеня айчынны вытворца эндапратэзаў адновіць пастаўкі, і ў Мінздароўя спадзяюцца забясьпечыць імі ўсе профільныя цэнтры Беларусі, заявіў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч.
Як за два месяцы 2021 году ў Беларусі магло зьявіцца 990 новых паліклінік і 11 лякарняў? Колькі насамрэч дактароў засталося ў Беларусі?
Выпрабаваньні мэтаду дыягностыкі раку з дапамогай аналізу крыві паказалі шматабяцальныя вынікі, паведамляе каманда брытанскіх і амэрыканскіх навукоўцаў, якія працуюць над праектам.
31 траўня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытаньні прыняла законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях аховы здароўя».
Улады Ўганды прынялі закон аб пакараньні за аднаполыя адносіны. Ён адзін з самых жорсткіх у сьвеце. За неаднаразовыя гомасэксуальныя акты, а таксама за перадачу ВІЧ-інфэкцыі, прадугледжанае сьмяротнае пакараньне.
Як сьцьвярджаюць крыніцы Свабоды ў мэдычных колах, пэўныя людзі ва ўладзе адчуваюць катастрафічную сытуацыю ў сыстэме аховы здароўя ад масавага ад’езду, звальненьняў і рэпрэсій лекараў і спрабуюць зрабіць захады, каб палепшыць сытуацыю.
Навошта Лукашэнка правёў «разгромную нараду» па мэдыцыне? Што з дактарамі наваполацкага шпіталя, куды прывозілі палітвязьня Віктара Бабарыку? Як Лукашэнка ставіцца да мэдыкаў?
Супраць гэтага рашэньня разам зь Беларусьсю выступілі Альжыр, Кітай, Куба, Лаос, Нікарагуа, Расея, Паўночная Карэя і Сырыя.
У Беларусі не хапае 4904 лекараў-спэцыялістаў і 4060 мэдсёстраў. Каб вырашыць праблему дэфіцыту мэдыкаў, Аляксандар Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі пасьля мэдунівэрсытэту да 5 гадоў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацьвердзіла інструкцыю аб парадку розьнічнай рэалізацыі лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам.
У цэнтральнай гарадзкой бальніцы Наваполацку 17 траўня прайшлі масавыя затрыманьні лекараў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на тэлеграм-канал «Белыя халаты».
Распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 больш не зьяўляецца надзвычайнай сытуацыяй міжнароднага значэньня. Такое рашэньне 5 траўня прыняла Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ).
У ЗША ўхвалілі першую ў сьвеце вакцыну ад рэсьпіраторна-сынтыцыяльнага вірусу (RSV). Гэты вірус — адна з асноўных прычын захворваньняў дыхальных шляхоў у немаўлят і дзяцей да 5 гадоў, але паражае ён і дарослых.
Згодна з праектам закону «Аб ахове здароўя», выпускнікі клінічнай ардынатуры абавязаныя будуць адпрацаваць па разьмеркаваньні пяць гадоў.
«Мы ўзялі на працу вельмі крутых беларускіх адмыслоўцаў», — кажуць у клініцы.
Калісьці я пісала ў Беларускую чыгунку запыт з прапановай зрабіць выкарыстаньне ліфтаў на берасьцейскім вакзале больш зручным.
Паразмаўлялі з аўтаркай падкасту «Што ты тут забыў», псыхалягіняй, гештальт-тэрапэўткай Кацярынай Розінай. Даведаліся, як ствараўся падкаст, як тэма выбрала аўтарку і чаму гэта пра ўсіх нас.
Тры вядомыя беларускі — тэлевядоўца Кацярына Пытлева, сьпявачка і паэтка Кацярына Ваданосава і журналістка і вядоўца Кацярына Ткачэнка ў сацсетках дзеляцца сваім досьведам змаганьня з ракам малочнай залозы, і праз гэта ня толькі дапамагаюць іншым анкапацыенткам, але і самі знаходзяць падтрымку.
Што стаіць за крымінальнай справай супраць вядомай прыватнай клінікі «Новы зрок» і затрыманьнямі кіраўнікоў кампаній, якія пастаўлялі лекі і мэдычныя тавары?
На ўладальніка і чатырох супрацоўнікаў клінікі завялі крымінальную справу.
Амэрыканскія дасьледнікі паведамілі, што дадзеная камбінацыя зьніжае рызыку сьмерці ці рэцыдыву мэляномы на 44%.
Свабода спыталася ў сваіх чытачоў-беларусаў, якія псыхалягічныя праблемы турбуюць іх цяпер найбольш. На сабраныя пытаньні адказвае псыхатэрапэўт Ганна Матуляк.
Комплекс будзе складацца з галоўнага і чатырох палатных карпусоў, а таксама невялікага будынка для лячэньня асабліва небясьпечных інфэкцый.
Абмежаваньне дзейнічала з 2018 году да пачатку пандэміі каранавірусу ў 2020-м.
Колькасьць захворваньняў на сухоты ў Беларусі ў 2022 годзе вырасла на 12,4% — за год выявілі 1384 пацыентаў, якія захварэлі ўпершыню, і 279 пацыентаў з рэцыдывам (склала 18,1 на 100 тысяч насельніцтва).
У верасьні 2022 году ў інтэрнэце зьявіўся рэзанансны ролік, запісаны ў школе №14 Баранавічаў. Перад школьнікамі выступала лягапэд Вольга Філістовіч. Яна сьцьвярджала, што «аўтызм — наступства бязладных полавых зносін».
Падчас зьняволеньня ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворваньне. Пасьля ўцёкаў зь Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему. Калі за два месяцы Віталю ня зробяць апэрацыю, яго можа паралізаваць.
Закон рассакрэчвае выведвальныя матэрыялы, зьвязаныя з тэорыяй аб лябараторным паходжаньні вірусу, які выклікаў глябальную пандэмію ў пачатку 2020 года.
Новыя зьвесткі аб магчымай прысутнасьці янотападобных сабак на рынку ва Ўхані кітайскія навукоўцы разьмясьцілі сёлета ў міжнароднай базе дадзеных па адсочваньні патагенаў, аднак потым выдалілі іх.
Навукоўцы даўно меркавалі, што мозг кантралюе наша ўспрыманьне часу. Новае дасьледаваньне паказала, што важную ролю ў гэтым адыгрывае і сэрца, піша The New York Times.
«Маё звальненьне стала проста эпізодам у працэсе дэградацыі сыстэмы». Падкаст «На вайне з COVID-19». Апошняя частка
Як санкцыі паўплывалі на сфэру аховы здароўя Беларусі, агенцтву «Минск-Новости» расказала старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізкультуры, сямейнай і маоладзевай палітыцы доктар мэдыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак.
Для беларусак унутры краіны і за мяжой запрацаваў сэрвіс дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту oliviahelp.org. Паразмаўлялі з прадстаўніком каманды валянтэраў пра тое, як сэрвіс можа дапамагчы і колькі жанчын ужо зьвярнуліся.
З 1 сакавіка ў гарадах і пасёлках нельга будзе адкрыць невялікія аптэкі ці кіёскі, калі там няма галоўнай аптэкі.
Два гады таму, 7 і 8 студзеня 2021 году, у рэанімацыі Віцебскага шпіталя хуткай дапамогі тройчы на працяглы час спынялася падача кіслароду. Усе пацыенты хірургічнага корпусу, залежныя ад кіслароду, памерлі за некалькі дзён. Чаму гэта адбылося і ці можна было перадухіліць катастрофу?
Вытворца лекаў для паляпшэньня мужчынскай патэнцыі «Віягра» прыпыніў пастаўкі прэпарата ў Расею.
У Беларусі новы рэкорд недахопу кадраў, і ўладам, канечне, даводзіцца штосьці прыдумляць, каб заклікаць людзей у найбольш праблемныя сфэры.
Нягледзячы на ранейшыя заявы пра «апалітычнасьць», Аляксандар Козіч зрываў бел-чырвона-белыя стужкі, удзельнічаў у праўладных аўтапрабегах і публічна падтрымаў вайну Расеі супраць Украіны.
Паразмаўлялі з псыхолягам Ганнай Матуляк пра тое, як хатнія справы, адказнасьць за дзяцей і мужа прыводзяць жанчын да выгараньня. Даведаліся, чаму так адбываецца і як гэтага пазьбегнуць.
Дзіцячая доктарка, 39-гадовая Мая Церакулава страціла працу праз тое, што ў 2020 годзе ўступіла ў незалежны прафсаюз мэдыкаў «Панацэя». Праз знаходжаньне ў «сьпісах мэдыкаў, якія не даспадобы», яе не ўзялі на працу ў ніводнай мэдычнай установе Магілёва, Бабруйску і Асіповічаў.
Загрузіць яшчэ