Паводле ягоных слоў, размова ідзе аб стварэньні вытворчасьці ўсіх ключавых кампанэнтаў, а таксама выкарыстаньні расейскіх «тэхналягічных напрацовак і рашэньняў».
«Гэта, вядома ж, пытаньні забесьпячэньня сувэрэнітэту. Вельмі важна, каб у Беларусі былі ўласныя вытворчасьці, якія рабілі б ня толькі эканоміку, але і сфэру бясьпекі краіны па-сапраўднаму сувэрэннымі», — дадаў расейскі чыноўнік.
«Базавая прапанова» Расеі ўключае ў сябе будаўніцтва заводу магутнасьцю да 100 тысяч адзінак штогод. Завод, які прапануецца пабудаваць на працягу году, паводле слоў Арэшкіна, будзе цалкам лякалізаваны і будзе працаваць на адзінай тэхналягічнай плятформе з заводамі ў Расеі і іншых краінах.
Лукашэнка заявіў пра гатовасьць супрацоўнічаць у пытаньні будаўніцтва заводу:
«Мы гатовыя на тое, каб пабудаваць завод. Гарантуем: так у Расеі вы не пабудуеце, як тут».
Пры гэтым ён прапанаваў сфармаваць у Беларусі групу спэцыялістаў і накіраваць іх у Расею для дадатковай падрыхтоўкі па пытаньнях разьвіцьця бесьпілётных авіяцыйных сыстэм.
Якія менавіта бесьпілётнікі Расея плянуе вырабляць у Беларусі, невядома. Лукашэнку падчас выставы суправаджае ў тым ліку кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Форум