Беларускі дзяржаўны і Даляньскі політэхнічны ўнівэрсытэты стварылі сумесны беларуска-кітайскі інстытут, піша БелТА. Выпускнікам новага інстытуту абяцаюць дыплёмы двух унівэрсытэтаў.
Выкладаць у інстытуце будуць прадстаўнікі беларускага і кітайскага ўнівэрсытэтаў. Навучаньне пачнецца 1 верасьня. Першы набор мусіць скласьці да 120 беларускіх грамадзян.
Якія спэцыяльнасьці будуць выкладаць?
- Мэханіка і матэматычнае мадэляваньне;
- Фізыка (вытворчая дзейнасьць);
- Сусьветная эканоміка.
Вучыць студэнтаў будуць па-ангельску і па-расейску, таксама мяркуецца, што будуць выкладаць кітайскую мову.