За пяць месяцаў 2022 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 4,4% (гэта амаль $650 млн), заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен 18 ліпеня паляцела ў Азэрбайджан дамаўляцца аб павелічэньні паставак прыроднага газу. Пра гэта паведамляе Reuters.
Чыноўнікі вінавацяць у росьце цэнаў імпарт, але найбольш даражэе цыбуля, якая расьце ў Беларусі.
Турбіну Siemens для газаправоду «Паўночны паток – 1» адправілі ў Нямеччыну 17 ліпеня. Пасьля гэтага яе перавязуць у Расею.
Каля 68 тысяч чалавек могуць ня трапіць у гарады і краіны, якія яны плянавалі, праз масавае скасаваньне рэйсаў, выкліканае страйкамі.
У Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня Беларусі заявілі, што сёлета плянаваць дапушчальны рост коштаў тарыфаў і паслуг будуць з папраўкай на сытуацыю на ўнутраным і зьнешніх рынках, піша «Зеркало».
Ва Ўзбэкістане вырасьлі цэны на арандаваную нерухомасьць. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Цэнтральнага банку краіны па выніках другога кварталу сёлета.
«Жорсткая вайна Расеі супраць Украіны не спыняецца. Таму мы сёньня прапануем узмацніць жорсткія санкцыі ЭЗ супраць Крамля Масква павінна працягваць плаціць высокую цану за сваю агрэсію», — заявіла прэзыдэнтка Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Кампанія «АвтоМАЗ-Україна», актывы і маёмасьць якой арыштавалі ва Ўкраіне ў траўні паводле падазрэньня ў «фінансаваньні расейскай агрэсіі», праз суд дабілася скасаваньня арышту на свае рахункі ў двух украінскіх банках — «Альфа-Банк» і «Приватбанк».
Новага прэзыдэнта Шры Лянкі абяруць 20 ліпеня, да таго часу абавязкі кіраўніка дзяржавы будзе выконваць прэм’ер-міністар.
Прэзыдэнт Францыі заявіў, што ўрад падрыхтуе плян эканоміі энэргаспажываньня.
З рэдкай дэманстрацыяй кансэнсусу чальцы парлямэнту Зымбабвэ ад апазыцыі і кіроўнай партыі рэзка асудзілі ўгоду ўраду ў справе імпарту пажарных машын зь Беларусі.
Канада пашырыла эканамічныя санкцыі супраць Расеі, паведамляе ўрад краіны. Абмежаваньні цяпер распаўсюджваюцца на аказаньне расейскаму боку паслуг, зьвязаных з вытворчай дзейнасьцю.
Міністэрства фінансаў Беларусі зрабіла выплаты на $22,9 млн па эўрааблігацыях у беларускіх рублях, што ў міжнародным рэйтынгавым агенцтве ацанілі як нясплату доўгу.
Мінфін ЗША 14 ліпеня зьмякчыў санкцыі супраць Расеі: у прыватнасьці, цяпер дазволена праводзіць транзакцыі па ўгнаеньнях, харчах, леках і мэдыцынскім абсталяваньні. Акрамя таго, зьняты абмежаваньні супраць дзьвюх зьвязаных з Расеяй кампаній.
Два дні таму ўпершыню за 20 гадоў курсы эўра і даляра зраўняліся. Учора амэрыканская валюта ненадоўга паднялася вышэй за эўрапейскую. Сёньня зьніжэньне курсу эўра працягнулася на фоне пагаршэньня эканамічных пэрспэктыў эўразоны
Урад РФ зацьвердзіў умовы экспэрымэнту па ўдзелу беларускіх банкаў у расейскай сыстэме дзяржаўных закупак
А Сьледчы камітэт набывае сабе кветкі. Пагарталі тэндэры і паглядзелі, што закупляюць сілавікі і чыноўнікі.
Эўракамісія прапануе краінам ЭЗ скараціць залежнасьць ад газу з Расеі, закупляючы яго ў Баку. Праект мэмарандуму аб узаемаразуменьні прадугледжвае павелічэньне Азэрбайджанам здабычы і пашырэньне сеткі трубаправодаў.
Кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева папярэдзіла аб росьце рызыкі глябальнай рэцэсіі, у сувязі зь якой «2023 год, пэўна, будзе яшчэ цяжэйшым», чым бягучы.
Намесьнік міністра фінансаў ЗША мяркуе, што верхняя мяжа цаны паставіць Расею перад выбарам — працягваць вайну ці не дапусьціць эканамічнага каляпсу.
Сталі вядомыя першыя вынікі перамоваў у Стамбуле дзеля аднаўленьня паставак украінскага збожжа на сусьветны рынак, якія былі спыненыя расейскай ваеннай агрэсіяй.
У той жа час грузаперавозкі ў заходнеэўрапейскія краіны істотна ўпалі.
Рэгістрацыі новых грузавых аўтамабіляў масай звыш 3,5 тоны ў Расеі за першае паўгодзьдзе зьнізіліся з 46.423 да 37.676 адзінак – рынак асеў на 18,8%. Продажы новых МАЗаў, паводле агенцтва «Автостат», зваліліся яшчэ больш – на 28,9%.
Эўрапейская камісія абвясьціла, што забарона на транзыт грузаў у Калінінградзкую вобласьць па тэрыторыі ЭЗ распаўсюджваецца толькі на аўтаперавозкі, па чыгунцы тавары вазіць можна — праўда, «пры ажыцьцяўленьні неабходнага кантролю».
У сакавіку ўрад Беларусі вырашыў браць аплату за кватэру з эмігрантаў па поўнай. Глядзім, як вырасьлі плацяжы.
Пасьля вызваленьня Зьмяінага вострава ў Чорным моры зьявілася магчымасьць пастаўляць украінскае збожжа на сусьветны рынак па рацэ Дунай.
Кіраўніца фонду «Иннопрактика», малодшая дачка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнай рады ў справе імпартазамяшчэньня пры Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Беларуская эканоміка пачынае паступова адчуваць на сабе ўплыў санкцый. Ці заўважылі яго беларусы? Пра гэта Свабода пагутарыла з пакупнікамі і эканамістам.
З 15 красавіка беларускія ўлады ўвялі бязьвізавы ўезд у краіну для грамадзянаў Літвы і Латвіі, а з 1 ліпеня — і Польшчы. Як «бязьвіз» паўплываў на жыцьцё ў памежжы — у рэпартажы DW
Эўразьвяз замарозіў актывы расейскіх алігархаў і кампаніяў, якія падпалі пад санкцыі, на суму 13,8 мільярда эўра, піша Reuters са спасылкай на эўракамісара па пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрса.
Даляр і эўра ў беларускіх абменьніках зраўняліся ў цане — 2,62 рубля і за тую, і за другую валюту. Разьбіраемся з эканамістамі, што гэта значыць і ў чым прычыны.
Дацкі вытворца канструктараў Lego спыняе камэрцыйную дзейнасьць у Расеі і разрывае адносіны з кампаніяй, якая кіруе яго расейскімі крамамі. Інфармацыю пацьвердзіў генэральны дырэктар падразьдзяленьня Lego у Расеі.
Курс эўра раніцай 12 ліпеня практычна дасягнуў парытэту з далярам ЗША.
У краіне вялікі эканамічны крызіс. Прэзыдэнт, чыю рэзыдэнцыю атачылі пратэстоўцы, хацеў вылецець за мяжу, але яму не далі гэтага зрабіць.
Харчы падаражэлі на 0,7% у чэрвені, на 13,7% – з пачатку году, на 19,6% – за апошнія 12 месяцаў, нехарчовыя тавары – адпаведна на 1,5%, 15,7% і 19,7%. Кошт паслуг павялічыўся на 1,3%, 8,7% і 11,3%.
У Форуме, які праходзіць 11-12 ліпеня, акрамя беларускіх палітычных дзеячаў, такіх як Валер і Вераніка Цапкалы, Вольга Карач, Яраслаў Раманчук, Ігар Макар, выступяць і расейскія эканамісты Вячаслаў Іназемцаў і Сяргей Гурыеў і палітоляг Станіслаў Бялкоўскі.
Пакуль што транспартаваньне газу спыніцца на 10 дзён, аднак у Эўразьвязе, у прыватнасьці ў Нямеччыне, падазраюць, што на большы тэрмін.
Міністэрства замежных справаў Украіны «глыбока расчараванае» рашэньнем ураду Канады выдаць дазвол на вяртаньне ў Нямеччыну турбін Nord Stream-1, адрамантаваных фірмай Siemens Canada.
Францускі ўрад лічыць такі сцэнар найбольш верагодным, заявіў міністар фінансаў Бруно Лё Мэр.
Стартап зь беларускімі каранямі Wannaby ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі, паведамляе dev.by. Увесну кампанію набыў за 29,4 мільёна даляраў брытанскі маркетплейс Farfetch.
«Жалезная заслона» савецкага ўзору была далёка ад Беларусі — недзе за Бэрлінам і Прагай.
Беларускія банкі паведамляюць ад пераходзе з суботы 9 ліпеня на разьлікі ў эўра па картках міжнароднай плацежнай сыстэмы Visa.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі з узроўню «CCC» да «С», калі «дэфолт непазьбежны».
Прыбытак упаў у 37,7 раза. Як жывуць самыя бедныя і самыя багатыя раёны Беларусі. Інфаграфіка.
Як прызналіся ў СПБ, там чакалі прыняцьця ў шэрагі арганізацый некалькі месяцаў.
Эўрапейскі крэдытны банк гатовы выдаць Кіеву грошы на падтрымку эканомікі, але гэтаму перашкаджае бюджэтнае падразьдзяленьне Эўракамісіі, асьцерагаючыся фінансавай неплатаздольнасьці Ўкраіны.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі з узроўню «CCC» да «С».
Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў датэрмінова пакіне пасяджэньне групы найбуйнейшых сусьветных эканомік G20 на інданэзійскім востраве Балі.
На востраве Балі ў Інданэзіі праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін G20, падчас якой кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША адзначыў неабходнасьць акрэсьліць адказнасьць Расеі за глябальны крызіс харчовай бясьпекі, зь якім сутыкнуліся многія краіны.
Загрузіць яшчэ