Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш за паўгоду падаражэў у Беларусі «баршчавы набор»


Боршч
Боршч

Харчы падаражэлі на 0,7% у чэрвені, на 13,7% – з пачатку году, на 19,6% – за апошнія 12 месяцаў, нехарчовыя тавары – адпаведна на 1,5%, 15,7% і 19,7%. Кошт паслуг павялічыўся на 1,3%, 8,7% і 11,3%.

Больш за ўсё за апошнія паўгоду падаражэлі прадукты з «баршчавога набору», маторны алей і турыстычныя паслугі, сьведчаць зьвесткі Белстату.

У чэрвені найбольш прыкметна вырасьлі цэны на цыбулю (+38,68%), бульбу (+28,46%), моркву (+24,31%), буракі (+12,7%) і цытрусавыя (+6,15%).

У першай палове 2022 году таксама больш за ўсё павысіліся цэны на рэпчатую цыбулю (+83,31%), моркву (+62,4%), салодкі перац (+58,09%), цукар-пясок (+48,98%) і харчовую соду (+40,45%).

Зь нехарчовых тавараў у сьпісе тых, што найбольш падаражэлі ў чэрвені, апынуліся маторны алей (+13,31%), мыйныя сродкі па догляду за аўтамабілямі (+6,58%), аднаразовыя станкі для галеньня (+6,37%), электрычныя мультываркі (+6,05%) і кнігі (+5,63%).

За паўгоду сярод нехарчовых тавараў больш за ўсё вырасьлі цэны на маторны алей (+59,63%), запчасткі да транспартных сродкаў (+57,39%), легкавыя аўтамабілі (+39,44%), запалкі (+36,39%), мыйныя сродкі па догляду за аўтамабілямі (+35,15%).

Сярод паслуг больш за ўсё падаражэлі міжнародны турызм (+13,46%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (+10,6%).

Па выніках году ўлады разьлічвалі ўтрымаць інфляцыю ў межах 6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG